Трэнеру зборнай Беларусі па хакеі праз пошту паведамілі аб звальненні

© Sputnik / Михаил Мокрушин / Перайсці ў фотабанкЛёд
Лёд - Sputnik Беларусь
Спецыяліст са Швецыі, які працаваў з варатарамi, лічыць, што звальненне было правільным рашэннем, калі ў ФХРБ упэўненыя, што дрэнны выступ – яго віна.

МІНСК, 7 чэр — Sputnik. Шведскі хакейны трэнер Майкл Ленэр, які адказваў за падрыхтоўку варатароў у нацыянальнай зборнай Беларусі, распавёў падрабязнасці свайго звальнення, паведамляе выданне "Прессбол".

Беларуская федэрацыя хакея спыніла кантракт з Ленэрам на мінулым тыдні. Падставай паслужыў нездавальняючы вынік беларусаў на Чэмпіянаце свету ў Расіі, у прыватнасці слабая падрыхтоўка галкіпераў.

"Атрымаў электронны ліст ад генеральнага сакратара федэрацыі Яраслава Заўгародняга. Маўляў, дзякуй і да пабачэння. Ніхто мне нават не патэлефанаваў. Неяк гэта дзіўнавата", — сказаў Ленэр.

Паводле слоў спецыяліста, ён адправіў у ФХРБ ліст, у якім спытаў, што рабіць з яго экіпіроўкай, якая засталася ў Беларусі. "Але адказу не атрымаў", — адзначыў трэнер.

"Калі яны думаюць, што я вінаваты ў няўдалым выступе зборнай — значыць, звальненне стала правільным рашэннем", — сказаў на заканчэнне Ленэр.

Зборная Беларусі на ЧС заняла шостае месца пасля групавога этапу ў сваёй групе і захавала за сабой права выступаць у вышэйшым дывізіёне. Каманда на сусветным першынстве прапусціла 32 шайбы, забіла 14. Такім чынам, беларускія хакеісты ўсталявалі новы антырэкорд па прапушчаных шайбах, да гэтага зборная таксама дрэнна выступала ў 2007 годзе на чэмпіянаце, які праходзіў у Маскве — тады хакеісты Беларусі прапусцілі ў свае вароты 31 гол. Абаранялі вароты на ЧС-2016 Кевін Лаланд, Дзмітрый Мільчакоў і Віталь Коваль.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі