Вячаслаў Кебіч адзначыў юбілей

© Sputnik / Алексей Бойцов / Перайсці ў медыябанкВячаслаў Кебіч
Вячаслаў Кебіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кебіч увайшоў у беларускую гісторыю як чалавек, які падпісаў Белавежскія пагадненні і ледзь не стаў першым прэзідэнтам Беларусі.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. У апошнія гады Вячаслаў Кебіч вельмі рэдка з'яўляецца ў публічнай прасторы. Хаця па-ранейшаму працягвае працаваць — узначальвае Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. 11 чэрвеня яму спаўняецца 80 гадоў.

Кебіч увайшоў у гісторыю як чалавек, які падпісаў ад імя Беларусі разам са старшынёй Вярхоўнага Савета XII склікання Станіславам Шушкевічам Белавежскія пагадненні. Кебіч у той час ачольваў урад рэспублікі. Хаця пазней неаднаразова казаў пра Пагадненне як пра пераварот.

Кебіч быў адзіным кандыдатам у прэзідэнты Беларусі, які здолеў за ўсю выбарчую гісторыю Беларусі выйсці ў другі тур з Аляксандрам Лукашэнкам, але прайграў. Таму што, як пісаў пазней у сваёй кнізе "Спакуса ўладай" не рызыкнуў задзейнічаць адміністрацыйны рэсурс.

"Не зрабіў гэтага па глупстве. Паспадзяваўся на свой штаб, паспадзяваўся на мясцовую ўладу, мясцовая ўлада паспадзявалася на ўдачу", — піша Кебіч.

Пасля абвяшчэння вынікаў выбараў 1994-га года публічна заявіў, што паважае меркаванне народа і павіншаваў Аляксандра Лукашэнку з перамогай. Два тэрміны з 1996 па 2004 быў дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў, але і пасля пазбягаў рэзкіх публічных выпадаў у адрас дзейнай улады.

Да вялікай палітыкі Кебіч прайшоў шлях ад інжынера да генеральнага дырэктара Мінскага вытворчага аб'яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў імя. С. М. Кірава. Быў узнагароджаны двума Ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Ордэнам "Знак пашаны", мае званне "Заслужаны машынабудаўнік БССР".

Стужка навiн
0