На дзяцей-"рэцыдывістаў" другі раз выклікалі міліцыю

© Sputnik / Вера ДашкевичДзіцячая пляцоўка ў мінскім двары
Дзіцячая пляцоўка ў мінскім двары - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нароўні з сабакарамі і ціхімі алкаголікамі ў жыхароў шматпавярховак з'явіўся новы раздражняльнік – малыя дзеці.

Вера Дашкевіч, Sputnik. На нашу "пясочніцу" другі раз выклікалі нарад. Гаворка пра дзяцей дзятсадаўскага і дадзятсадаўскага ўзросту, якія час ад часу ратуюцца ад ветру ў чужым двары. Так, гурт не маленькі, яго склад часам вылічаецца дзесяткамі, з улікам немаўлят у вазках; так, неспакойны — і лазяць, і шумяць. І так, я магу зразумець узроставых жыхароў пяціпавярхоўкі, якая стаіць практычна ў лесе. Яны прызвычаіліся жыць у цішыні, а тут такое.

Шыльда з забаронай выгуу сабак у мінскіх дварах - Sputnik Беларусь
Прэзумпцыя невінаватасці для ўладальнікаў сабак

Заўвагі і дробныя канфлікты здараліся і раней, таму што летам у нашым мікрараёне больш няма дзе схавацца — ні ад пякучага сонца, ні ад ветру. Узімку ёсць лес, але летам дзяцей і дарослых адтуль выжываюць кляшчы. Застаецца гэты шматпакутны панадворак.

Гэтым летам канфлікт перайшоў у вострую фазу. Двойчы на мам з маленькімі дзецьмі выклікалі нарад міліцыі. Сутнасць скаргі: шумяць і выкарыстоўваюць нашы сметніцы. То бок, не смецяць, а менавіта кідаюць смецце ў сметніцы ля пад'ездаў, праз што яны хутка напаўняюцца.

Фармуляваць скаргі выйшаў і высунуўся з вокнаў амаль увесь дом. Да асноўных скаргаў дадаліся прыватныя гісторыі — да прыкладу, пра тое, што атрад прышлых трох-чатырохгадовых стварае такую шумавую хвалю, што мясцовыя дзеці баяцца выходзіць на падворак, нават школьнікі.

© Sputnik / Вера ДашкевичУ гэтым мінскім двары дзеці выклікаюць непераадольную алергію ў жыхароў і перашкаджаюць жыць - мацней, чым сабакі і "ціхія" алкаголікі.
Минский двор, жильцы которого часто вызывают милицию  - Sputnik Беларусь
У гэтым мінскім двары дзеці выклікаюць непераадольную алергію ў жыхароў і перашкаджаюць жыць - мацней, чым сабакі і "ціхія" алкаголікі.

Аргументы другога боку — пра тое, што "гэты двор летам — адзіны паратунак для маленькіх", нарэшце, што "вашыя ж вялікія дзеці гуляюць у нашых дварах, і мы іх не ганяем", — не дзейнічалі.

Нарад міліцыі выслухаў бакі канфлікту і паклікаў на дапамогу ўчастковага. Той толькі пакорліва перапісаў дадзеныя і папрасіў "жыць дружна". Больш нічога ў гэтай сітуацыі ён зрабіць не змог: неабгароджаная дваровая тэрыторыя — гэта грамадскае месца, дзе дзейнічаюць агульнапрынятыя правілы. А значыць, шумець у межах разумнага і ў дазволены час можна каму заўгодна.

На жыхароў гэтая просьба вялікага ўражанне не зрабіла. Яны кажуць, што стаміліся ад такога актыўнга жыцця на іх дзіцячай пляцоўцы — ад мам з дзецьмі днём і алкаголікаў на арэлях увечары.

Сваіх планаў у дачыненні да "вячорак" у іх двары жыхары не агучылі, але мамам прыгразілі, што кожны іх візіт у цяністы двор з гэтага часу будзе завяршацца выклікам міліцыі і складаннем акту. Магчыма, разважылі жыхары, улада здасца і агародзіць ім двор. Участковы адрэагаваў на гэтыя напалеонаўскія планы стомленай усмешкай.

Якое ў гэтай сітуацыі магчыма выйсце? Спадзявацца на сумленне жыхароў або мам? Але ў кожнага ў гэтай сітуацыі свая праўда. У чарговы раз папракнуць гарадскія ўлады, якія праводзяць зусім безадказную і амаральную, на мой погляд, горадабудаўнічую палітыку — "пабольш каробак, паменш дрэў і пляцовак" — але гэта, на жаль не працуе…

Адна надзея — на ўчастковага…

Стужка навiн
0