Лукашэнка: ніякай ломкі палітычнай сістэмы не будзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінск у дні Усебеларускага народнага сходу
Мінск у дні Усебеларускага народнага сходу - Sputnik Беларусь
Моцных палітычных партый у краіне няма, таму іх нагрузку па ідэалагічным выхаванні павінны займаць арганізацыі, якія дзейнічаюць, якія стаяць на пазіцыях дзяржавы.

МІНСК, 22 чэр — Sputnik. Дзейная ў Беларусі палітычная сістэма захаваецца ў краіне ў бліжэйшыя пяць гадоў, заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

"Ніякай ломкі сітуацыі, палітычнай сістэмы, якая ў нас існуе, не будзе. Калі хтосьці мае надзею пахіснуць нашу стабільнасць падчас парламенцкіх выбараў, гэтыя спробы трэба пакінуць у баку", — заявіў Лукашэнка на пятым Усебеларускім народным сходзе.

Прэзідэнт адзначыў, што надае вялікае значэнне таму, якім будзе наш дэпутацкі корпус. Паводле яго слоў, большасць грамадзянскай супольнасці схіляецца да таго, каб падтрымаць тых, хто выступае за мір і стабільнасць, сумленных, кампетэнтных, спагадлівых людзей, якія маюць досвед паспяховай працы ў той ці іншай сферы, бачаць перспектывы, адданых сваёй дзяржаве і народу.

"Але трэба зразумець адно. У нас няма кампартыі, якая несла велізарную нагрузку па ідэалагічным выхаванні. Усе кладзецца на кіруючую вертыкаль. Паколькі нармальных партый, так званага партыйнага рынку, у нас яшчэ не створана, трэба выкарыстоўваць тое, што ёсць", — сказаў прэзідэнт.

"Трэба замясціць, пакуль не сфармаваўся партыйны рынак, дзеючымі арганізацыямі, якія выступаюць за суверэнітэт і развіццё нашай краіны", — прадоўжыў ён.

Лукашэнка таксама перасцярог ад спробаў стварыць у краіне нестабільнасьць падчас парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у Беларусі 11 верасня. "Калі хтосьці мае надзею пахіснуць нашу стабільнасць у перыяд такой важнай палітычнай кампаніі як парламенцкія выбары, то гэтыя спробы трэба пакінуць у баку", — падкрэсліў беларускі лідэр.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі