Веласіпедыст, які збіў бітай пешахода ў Мінску, затрыманы, распачата справа

Падпісацца
Міліцыянеры змаглі ўстанавіць асобу нападаўшага – ім аказаўся 30-гадовы мінчанін, які раней не прыцягваўся да адказнасці.

МІНСК, 24 чэр — Sputnik. Праваахоўнікі сталіцы затрымалі веласіпедыста, які збіў бейсбольнай бітай пешахода на веладарожцы ў Мінску, у дачыненні да маладога чалавека ўзбуджаная крымінальная справа, паведамілі Sputnik ў пятніцу ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 19 чэрвеня ў раёне вуліцы Прытыцкага ў Мінску і адразу набыў шырокі розгалас у сацыяльных сетках. Пацярпелы са знаёмай ішлі ў гандлёвы цэнтр па краі веласіпеднай дарожкі, у нейкі момант малады чалавек сутыкнуўся з мужчынам, які праязджаў на ровары, і абодва апынуліся на зямлі. Пасля гэтага веласіпедыст дастаў з заплечніка бейсбольную біту і ўдарыў мінчука, а затым збёг. Малады чалавек быў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай.

"У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба падазронага была ўстаноўлена. 23 чэрвеня супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС сталіцы нападнік быў затрыманы. Ім аказаўся 30-гадовы, раней не судзімы мінчанін", — сказалі ў ГУУС.

Паводле звестак міліцыі, у чацвер Фрунзенскім раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да затрыманага была распачата крымінальная справа па ч. 3 арт. 339 ("Хуліганства") Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі — ад трох да дзесяці гадоў.

Стужка навiн
0