Прэзідэнт на Рэспубліканскім выпускным казаў пра перадзел свету

© Photo : пресс-служба главы государства Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім балі выпускнікоў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім балі выпускнікоў - Sputnik Беларусь
Беларусь заўжды надавала і будзе надаваць асаблівую ўвагу пытанням абароны і бяспекі, запэўніў кіраўнік дзяржавы маладых спецыялістаў.

МІНСК, 28 чэр — Sputnik. Галоўнае на сённяшні дзень — зберагчы Беларусь і свет ад глабальнай вайны, заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка на Рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў.

"Гэты час, у які мы жывем, складаны тым, што пачаўся, як мы часта гаворым, перадзел свету. Устанаўліваецца новы светапарадак. З'явіліся новыя дзяржавы, якія прэтэндуюць пад гэтым сонцам заняць лідзіруючае становішча, а гэтыя месцы ўжо занятыя. Таму дзе-нідзе ўспыхваюць лакальныя канфлікты. І галоўнае сёння — зберагчы краіну, зберагчы свет ад глабальнай вайны", — прыводзіць словы кіраўніка дзяржавы прэс-служба.

Паводле слоў беларускага лідэра, пытанням бяспекі і абароны заўжды будзе надавацца асаблівая ўвага. "Будзе мір у краіне — я ўпэўнены, што мы не проста будзем жыць, мы вырашым свае праблемы і дасягнём тых мэтаў, якія ставім перад сабой", — падкрэсліў Лукашэнка.

У сваёй прамове прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што для выпускнікоў наступае новы этап жыцця. "Ужо не выкладчыцкія ацэнкі ў заліковых кніжках будуць вызначаць ваш аўтарытэт, а рэальныя справы, працоўныя дасягненні на канкрэтных участках самастойнай работы", — канстатаваў ён.

Лукашэнка звярнуў увагу, што выпускнікі пачынаюць сваю дзейнасць у якасці спецыялістаў у першы год новай пяцігодкі, на якую краіна ўскладае вялікія надзеі ў плане дынамічнага развіцця. Беларускі лідэр падкрэсліў, што дзяржава робіць стаўку на маладых людзей і краіне неабыякавы іх лёс. Таму ў прынятай на Усебеларускім народным сходзе Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2016-2020 гады адным з дзяржаўных прыярытэтаў названая маладзёжная палітыка.

"Я бачу гатоўнасць маладога пакалення плённа працаваць і праяўляць ініцыятыву. І я гэта вітаю. Бо вам трэба будзе асвойваць новыя тэхналогіі, развіваць вытворчасць, сферу паслуг, выводзіць беларускую культуру і навуку на лідзіруючыя пазіцыі ў свеце", — сказаў Лукашэнка.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі