Перадачу рэліквіі беларускім грэка-католікам здзейсніць кардынал Шонбарн

© Сергей ЛескетьУ Будславе падчас начнога шэсця
У Будславе падчас начнога шэсця - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Легат Папы Францішка арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн падчас Будслаўскага свята перадасць беларускім грэка-католікам рэліквію — частку аблачэння арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча.

МІНСК, 30 чэр — Sputnik. Кардынал Крыстаф Шонбарн у якасці пасланніка Папы Францішка ў Беларусь прадстаўляе яго на святкаванні 25-й гадавіны стварэння Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, паведамляецца на сайце catholic.by.

Падкрэсліваецца, што візіт кардынала асаблівы для Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, але разам з тым ён сустрэнецца з прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы і перадасць падарунак для Грэка-Каталіцкай Царквы ў Беларусі — частку арцыбіскупскага аблачэння святамучаніка Язафата Кунцэвіча — шанаванага святога, які спрыяў хрысціянскаму адзінству і навучаў з павагай ставіцца да прадстаўнікоў іншых веравызнанняў.

Грэка-каталіцкая царква на Беларусі — аб'яднанне ўніяцкіх епархій. Узнікла ў выніку Брэсцкай уніі 1596, калі Праваслаўная Царква Беларусі і Украіны аднавіла адзінства з Каталіцкай Царквой на ўмовах падпарадкавання Папе Рымскаму, прыняўшы каталіцкае веравучэнне і кананічную дысцыпліну пры захаванні праваслаўнай абраднасці.

Стужка навiн
0