Някляеву не дазволілі ў юбілей публічна пачытаць вершы

© Sputnik / Виктор ТолочкоУладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Sputnik Беларусь
Паэт хацеў адзначыць сваё 70-годдзе літаратурнымі чытаннямі ў скверы Янкі Купалы, але не змог атрымаць дазвол.

МІНСК, 8 ліп — Sputnik. Гарвыканкам не дазволіў Уладзіміру Някляеву правесці ў Купалаўскім скверы Мінска літаратурныя чытанні з нагоды свайго юбілею, распавёў паэт у інтэрв'ю Sputnik.

"Месяц таму я падаў заяўку ў Мінскі гарвыканкам на правядзенне літаратурных чытанняў у Купалаўскім скверы ў сувязі з юбілеем. Адказ атрымаў толькі цяпер, адмовілі. Лічу, што паводле фармальных падстаў. Напісалі, што я не ўказаў крыніцы фінансавання і меры па забеспячэнні парадку праваахоўнымі органамі. Але я і не збіраўся клікаць міліцыю", — распавёў Някляеў.

Паэт нагадаў, што традыцыя літаратурных чытанняў ля помніка Янкі Купалы склалася даўно. Свае вершы ў юбілей там чыталі Максім Танк, Аркадзь Куляшоў, Пімен Панчанка, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, маладыя паэты…

© Sputnik / Виктор ТолочкоКупала чакае паэтаў
Помнік Янку Купалу - Sputnik Беларусь
Купала чакае паэтаў

"Я сам, калі быў малады, памятаю, як чытаў вершы на прыступках Купалаўскага тэатра. А ўжо як паставілі помнік Купалу, чытанні там сталі рэгулярнымі. І ў савецкія часы на гэта не трэба было ніякага дазволу", — заўважыў Някляеў.

У суботу беларускаму паэту і празаіку, лаўрэату Дзяржаўнай прэміі Беларусі Уладзіміру Някляеву спаўняецца 70 гадоў. Някляеў — аўтар больш за 10 паэтычных зборнікаў.

Шырокай публіцы ён вядомы як аўтар тэкстаў да песень, якія былі ў рэпертуары ансамбляў "Песняры", "Сябры", "Верасы". Песні на яго вершы выконваюць Анжаліка Агурбаш, Ірына Дарафеева, Дзмітрый Вайцюшкевіч і многія іншыя вядомыя беларускія спевакі. У прыватнасці, Някляеў напісаў словы да песень "Белае віно і чырвонае", "Гуляць дык гуляць", "Любові развітальны баль".

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі