У Дзяржынску навальніца знішчыла агароды і сарвала дахі

© Sputnik / Вера ДашкевичЗнішчаныя грады ў Дзяржынску
Знішчаныя грады ў Дзяржынску - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Стыхія бушавала ўсяго 10 хвілін, але за гэты час паспела загубіць ураджай на многіх прысядзібных участках горада, жыхары з раніцы атакуюць страхавыя арганізацыі.

МІНСК, 13 ліп — Sputnik. Моцны вецер і дождж знішчыў агароды, павыбіваў шкло, разбіў парнікі ў Дзяржынску Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзеі.

Навальніца з моцным ветрам і дажджом абрынулася на горад у аўторак увечары. Моцны дождж літаральна затапіў горад, таксама відавочцы паведамлялі аб градзе і моцных парывах ветру. Стыхія бушавала ўсяго 10 хвілін, але за гэты час паспела загубіць ураджай на многіх прысядзібных участках горада.

"Агароду больш няма", — распавялі мясцовыя жыхары Sputnik.

© Sputnik / Вера ДашкевичШмат у каго ў Дзяржынску разбураныя цяпліцы
В Дзержинске люди остались без теплиц - Sputnik Беларусь
Шмат у каго ў Дзяржынску разбураныя цяпліцы
© Sputnik / Вера ДашкевичВетрам паразбівала шкло на верандзе
Местный житель показывает разбитые стекла на веранде - Sputnik Беларусь
Ветрам паразбівала шкло на верандзе

Моцна пацярпеў і цэнтр горада — паваленыя дрэвы ў скверы ля Дзяржынскага райвыканкама, разбураныя помнікі на старых могілках.

© Sputnik / Вера ДашкевичВецер дадаў разбурэння на старых могілках
Старое кладбище в Дзержинске - Sputnik Беларусь
Вецер дадаў разбурэння на старых могілках

На вуліцах Пратасава, 55-годдзя Перамогі разбураныя прыпынкі, паваленыя платы.

© Sputnik / Вера ДашкевичСквер ля Дзяржынскага райвыканкама
Сквер у дзержинского райисполкома - Sputnik Беларусь
Сквер ля Дзяржынскага райвыканкама

Жыхары катэджа па вуліцы 55-годдзя Перамогі паведамілі, што дах з іх дома цалкам сарвала, а на ўчастак прынесла ветрам суседні дах.

Разбураны

Іншыя пацярпелыя ад урагану распавялі, што ўсёй сям'ёй спрабавалі ўтрымаць сабачую будку разам з сабакам, але іх знесла ветрам.

© Sputnik / Вера ДашкевичНаступствы урагану ў Дзяржынску
Последствия урагана в Дзержинске - Sputnik Беларусь
Наступствы урагану ў Дзяржынску

Жыхары Дзяржынска з раніцы атакуюць страхавыя арганізацыі горада. Як распавялі мясцовыя, там вялізныя чэргі.

© Sputnik / Вера ДашкевичДом па вуліцы 55-годдзя Перамогі
Дома по улице 50-летия Победы в Дзержинске стоят на краю города - Sputnik Беларусь
Дом па вуліцы 55-годдзя Перамогі
Стужка навiн
0