Пацярпелыя ад аварыі на "Фукусіме" падлеткі прыедуць у "Зубраня"

© Sputnik / Виталий ЧуясовПляж "Зубраня"
Пляж Зубраня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акрамя аздараўленчых працэдур гасцей з Японіі чакае насычаная культурная праграма.

МІНСК, 29 ліп — Sputnik. Японскія падлеткі, якія пацярпелі ў выніку стыхійных бедстваў на тэрыторыі Японіі ў 2011 годзе, прыедуць на аздараўленне ў Беларусь, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Распараджэнне аб выдзяленні сродкаў для прымаючага боку, якi арганізуе адпачынак гасцей рэспублікі, падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Прымаць японскіх падлеткаў будзе Нацыянальны дзіцячы адукацыйна-аздараўленчы цэнтр "Зубраня". Усяго з 2 па 10 жніўня ў Беларусі будуць праходзіць аздараўленне 32 падлеткі з Японіі. Паводле інфармацыі прэс-службы, акрамя медабследавання і санаторна-аздараўленчых паслуг гасцей краіны чакае шырокая культурная праграма.

"Рэалізацыя праекта па аздараўленні дзяцей з Японіі ў Беларусі будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі, фарміраванню сяброўскіх адносін паміж беларускімі і японскімі дзецьмі, знаёмству дзяцей з Японіі з гісторыяй і культурай Беларусі", — гаворыцца ў паведамленні.

11 сакавіка 2011 года, на паўночным усходзе Японіі адбыўся землятрус магнітудай 9,0, услед за гэтым узбярэжжа накрыла 14-метровая хваля цунамі, якая затапіла чатыры з шасці энергаблокаў АЭС "Фукусіма-1" і вывела з ладу сістэму астуджэння рэактараў. Аварыя на "Фукусіме-1" стала найбуйнейшай за апошнія 25 гадоў пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Стужка навiн
0