Мінпрацы: хутка прафесійным беспрацоўным стане цяжэй

© Sputnik / Виктор ТолочкоБеспрацоўны
Беспрацоўны - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спецыялісты запэўніваюць, што прафесійныя беспрацоўныя выкарыстоўваюць шчыліны ў заканадаўстве, атрымліваюць дапамогу і зусім не хочуць ісці працаваць.

МІНСК, 5 жні — Sputnik. Новы закон аб занятасці накіраваны супраць так званых прафесійных беспрацоўных, заявіў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Доктар - Sputnik Беларусь
Мінпрацы: палова вакансій у Беларусі – на заробак да $ 150

Новая рэдакцыя закона аб занятасці была падпісана прэзідэнтам Беларусі ў ліпені і ўступае ў сілу з 23 кастрычніка.

Як расказаў намеснік міністра, ёсць так званыя прафесійныя беспрацоўныя — яны лічацца на біржы працы гадамі, карыстаюцца прабеламі ў законах і атрымліваюць дапамогу па беспрацоўі, а працу шукаць па факце не маюць намеру.

"Цяпер такім псеўдабеспрацоўным стане куды складаней. Законам прадугледжана скарачэнне максімальнага перыяду знаходжання на ўліку ў якасці беспрацоўных з 36 да 18 каляндарных месяцаў — удвая. Удакладненыя і нюансы паўторнай рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных", — распавёў Лабовіч, яго словы прыводзіць БелТА.

Зменіцца і сфера агенцтваў па працаўладкаванні пасля ўступлення ў сілу новай рэдакцыі закона. Так, з 1 студзеня будучага года аказваць падобныя паслугі змогуць толькі уключаныя ў дзяржрэестр кадравыя агенцтвы.

Стужка навiн
0