"Рэха", "Нагуаль", Камоцкі – Лепельскі Цмок збірае гасцей

© Photo : lepel.byДругi лепельскi цмок, якога ўсталяваў Райгаз
Другi лепельскi цмок, якога ўсталяваў Райгаз - Sputnik Беларусь
21 жніўня адбудзецца трэці фэст "У госці да Лепельскага Цмока" — сумесна з кампаніяй "Будзьма беларусамі" яго ладзіць Лепельскі райвыканкам.

МІНСК, 8 жні — Sputnik. Незвычайная падзея адбылася ў Лепелі 9 лістапада 2013 года — у той дзень урачыста адкрылі помнік Цмоку, а старшыня Лепельскага райвыканкама Барыс Яфрэмаў паабяцаў запачаткаваць адмысловае лепельскае "цмачынае" свята.

Слова стрыманае, і вось сёлета 21 жніўня адбудзецца ўжо трэці фэст "У госці да Лепельскага Цмока" — сумесна з кампаніяй "Будзьма беларусамі" яго ладзіць Лепельскі райвыканкам. Да таго ж, міні-праект па стварэнню турыстычнага брэнда раёна атрымаў фінансавую падтрымку праграмы ЕС "Вада, прырода, людзі ў знікаючым ландшафце: развіццё ўстойлівага сельскага турызму ў Расіі і Беларусі," — і Лепельскі Цмок стала прыпісаўся ў азёрным краі.

© Photo : сайт Lepel.byАфіша фестываля
Афіша фестываля - Sputnik Беларусь
Афіша фестываля

У беларускай і польскай міфалогіі цмок — уладар зямных і нябесных вод, жыве ў балотах і азёрах, а сімвал Цмока — вясёлка. Згодна з павер'ямі, калі Цмок выпівае ваду — і пры гэтым цмокае, праз што і атрымаў сваю назву — ідзе дождж, і ў небе запальваецца вясёлка. Беларускі цмок — чысцёха і акураціст: ён любіць мыцца і штотыдзень ходзіць у лазню. Можа перакідвацца ў малойца і заляцацца да кабет. Хуліганаў і распуснікаў не любіць, а вось дружным сямейным парам прыяе.

З бліжэйшых сваякоў Цмока нам вядомы рускі Змей Гарыныч і еўрапейскі Дракон. Беларускі ад сваякоў адрозніваецца лагодным характарам.

Сёлета, як летась і залетась, на фестывалі чакаецца разнастайная культурніцкая праграма: выступяць музычныя гурты, будуць ладзіцца шматлікія майстр-класы, кірмаш рамёстваў. Лепель проста аслепне ад ззяння сапраўдных беларускіх зорак, якія прыедуць на фестываль, каб уважыць лепельскага Цмока і ўсіх добрых людзей, якія любяць і шануюць сваё. "Рэха", "Рэлікт", "Вурай", "Нагуаль", бард Алесь Камоцкі, госці з Латвіі — гурты "Латгальскія матывы"…

Праграма фестываля абяцае быць насычанай і яскравай. Падрабязнасці — на сайце Lepel.by.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі