"Адысея" ў НЦСМ: дзеці спасцігнуць таямніцы фота

© Photo : акаунт НЦСМ у ФБЗ экспазіцыі НЦСМ
З экспазіцыі НЦСМ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва запрашае на дзіцячую экскурсію па праекту "Адысея".

МІНСК, 9 жні — Sputnik. Юных аматараў мастацтва чакае падарожжа па залах, напоўненых дзівоснымі фотаздымкамі. Кожная зала — як новы востраў, новы міні-сусвет, не падобны адзін да аднаго, населены людзьмі і незвычайнымі істотамі, якія жывуць пад кіраўніцтвам сваіх уладароў, паводле сваіх законаў.

Экскурсантам раскажуць пра нараджэнне фатаграфічнага мастацтва і распавядуць, якое яно сёння, падкажуць, як навучыцца разумець мову фотамастацтва і як, малюючы святлом, ствараць сапраўдныя жывапісныя шэдэўры. Дзецям прапануюць расказаць пра свае сны, падзяліцца марамі і ўспамінамі. І, галоўнае, — дадуць магчымасць здзейсніць фотачараўніцтва кожнаму сваімі рукамі.

Узрост: 6-12 гадоў.

Экскурсія адбудзецца 13 жніўня аб 11.00 па адрасу: вул. Някрасава, 3, Мінск.

Кошт квітка: 3 руб.

Стужка навiн
0