Прафтэхадукацыя: машыністаў – больш, дызайнераў – менш

© Sputnik / Константин Чалабов / Перайсці ў медыябанкШынамантажная майстэрня
Шынамантажная майстэрня - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асноўныя спецыяльнасці, на якія цяпер паступаюць у ПТВ – прафесіі рэальнага сектара эканомікі, прыём на шэраг гуманітарных і эканамічных профіляў скарочаны.

МІНСК, 10 жні — Sputnik. Прыём дакументаў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі завяршаецца 20 жніўня. Напрыканцы мінулага тыдня ва ўстановы было пададзена больш за 23 тысячы дакументаў, што складае 76,4% ад мэтавага набору, распавёў на прэс-канферэнцыі ў аўторак першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

"Да 20 чысла будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў. Затым будуць праведзены ўступныя выпрабаванні ў тых установах, дзе яны прадугледжаны, пасля чаго пройдуць залічэнні, каб да першага верасня ўжо былі сфармаваныя неабходныя групы", — заявіў Богуш.

Ён распавёў, што найбольшай папулярнасцю сёлета карыстаюцца спецыяльнасці, звязаныя з працай на чыгунцы (памочнік машыніста цеплавоза і цягніковы электрамеханік), а таксама прафесіі повара, аператара сувязі, цырульніка, слесара па рамонце аўтамабіляў і плітачніка-абліцоўшчыка.

"У сістэме прафесійна-тэхнічнай адукацыі больш за 75% месцаў — гэта прафесіі, разлічаныя на працу ў рэальным сектары эканомікі, гэта рабочыя спецыяльнасці", — удакладніў Богуш.

Разам з тым, сёлета скарочаны прыём на шэраг гуманітарных і эканамічных спецыяльнасцяў. У прыватнасці, колькасць месцаў па профілю "Мастацтва і дызайн" зменшана амаль на траціну, па спецыяльнасці "Камунікацыі. Права. Эканоміка. Кіраванне эканомікай і арганізацыя вытворчасці" — на 22,6%, "Тэхніка і тэхналогіі" — на 9,2 %.

Структура прыёму ва ўстановы ПТА была зарыентавана з аглядкай на сітуацыю на рынку працы. У выніку сёлета быў спынены прыём на 183 незапатрабаваныя спецыяльнасці і адкрыта падрыхтоўка па 142 новым для шэрагу ПТВ прафесіям. Да прыкладу, сёлета ўпершыню ў Беларусі ажыццяўляецца набор на спецыяльнасць "манціроўшчыка шын і шына-пнеўматычных муфт".

Стужка навiн
0