Бразільцы помсцяць за знесеныя фавелы

© SputnikАкцыя пратэста ў Рыа-дэ-Жанейра
Акцыя пратэста ў Рыа-дэ-Жанейра - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцыі пратэсту не сціхаюць у Рыа-дэ-Жанейра, дзе праходзяць у гэтыя дні жніўня Алімпійскія гульні–2016.

МІНСК, 15 жні — Sputnik. У Алімпійскім парку Рыа-дэ-Жанейра прайшла акцыя пратэсту супраць зносу фавелаў, якія знаходзілiся на месцы алімпійскіх збудаванняў, паведамляе карэспандэнт Sputnik.

Забастоўкі і акцыі пратэсту жыхароў Рыа пачаліся яшчэ ў 2014 годзе перад Чэмпіянатам свету па футболе і не сціхаюць да гэтага часу.

© SputnikПратэст у Віла Аўтадром ў Рыа-дэ-Жанейра
Протест у Вила Аутодрому в Рио-де-Жанейро - Sputnik Беларусь
Пратэст у Віла Аўтадром ў Рыа-дэ-Жанейра

Побач са старым аўтадромам, на месцы якога быў збудаваны Алімпійскі парк, у мінулую нядзелю прайшла чарговая акцыя пратэсту. Паводле звестак арганізатараў акцыі, у фавеле, якi атрымаў назву аўтадрома — Віла Аўтадрому (Vila Autódromo) жылі 650 сем'яў. У рамках падрыхтоўкі да Алімпіяды ўсе яны былі выселеныя, а іх старыя будынкі знесены, на іх месцы збудаваны Алімпійскі парк.

Стужка навiн
0