Іспанскія пажарныя шукаюць скарбашукальніка, які праваліўся пад зямлю

Падпісацца
Некалькі месяцаў таму мужчына пачаў капаць яму на свой ферме: на думку скарбашукальніка, пад зямлёй, на месцы старадаўніх умацаванняў, схаваныя скарбы.

МІНСК, 16 жні — Sputnik. Выратавальнікі ў Іспаніі вядуць пошукі мужчыны, які мог праваліцца пад зямлю падчас пошукаў скарбу, паведаміў тэлеканал La Sexta.

Залаты злітак - Sputnik Беларусь
Адкопваць бронецягнік з золатам нацыстаў у Польшчы пачнуць у ліпені

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў іспанскім муніцыпалітэце Вальдэрэй (аўтаномная супольнасць Кастылія і Леон), размешчаным недалёка ад горада Самора.

Некалькі месяцаў таму мужчына пачаў капаць яму ў пошуках скарбу, які, як ён меркаваў, быў закапаны на яго ферме. На думку скарбашукальніка, скарбы маглі знаходзіцца пад зямлёй — на месцы старажытных умацаванняў. Працы ён праводзіў побач з руінамі старадаўняй сцяны.

У панядзелак мужчына знік, пра што паведаміў яго знаёмы. Побач з ямай былі знойдзены асабістыя рэчы скарбашукальніка.

На месца здарэння былі адпраўленыя экскаватар і пажарныя.

Стужка навiн
0