У панядзелак месцамі дажджы і да +30

© Tim SamoffСонца ў небе
Сонца ў небе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У Мінску, паводле інфармацыі сіноптыкаў, будзе без ападкаў, а ўдзень пацяплее да +28.

МІНСК, 22 жні — Sputnik. Цёплае надвор'е захаваецца ў Беларусі ў панядзелак 22 жніўня, аднак месцамі магчымы ападкі — у асноўным па заходняй частцы рэспублікі, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Спякота вярнулася ў краіну на мінулым тыдні: на мінулых выходных слупкі тэрмометраў у асобных раёнах паказалі +30°С.

"Будзе пераменная воблачнасць, кароткачасовыя дажджы пройдуць па захадзе краіны, а ў другой палове дня — і па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці, месцамі навальніцы", — сказалі ў Гідрамеце.

Там таксама адзначылі, што максімальная тэмпература паветра днём складзе +24…30°С, па захадзе Беларусі ад +20 да +23°С.

Паводле дадзеных сіноптыкаў, у Мінску чакаецца без ападкаў, а паветра днём прагрэецца да + 26…28°С.

Стужка навiн
0