Гіганцкі град пабіў аўто і выбіў вокны ў Добрушы

© Photo : МЧС БеларусиПамеры гразінаў уразілі мясцовых жыхароў
Памеры гразінаў уразілі мясцовых жыхароў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Моцны дождж з градам пакінуў сур’ёзныя наступствы ў Добрушы – сарваны дахі дамоў, павалены дрэвы, а гіганцкімі градзінамі пашкоджаны машыны і выбіты шыбы ў мясцовай школе і дзіцячым садку.

МІНСК, 26 жні — Sputnik. Па тэрыторыі Добрушскага раёна 24 жніўня прайшоў моцны дождж з градам. Асобныя градзіны дасягалі памеру перапёлчыных яек ці нават мяча ад пінг-понга. Град меў вялікую разбуральную сілу і суправаджаўся моцным ветрам.

"Парывамі ветру сарваліся дахі ў сямі прыватных домаўладаннях, злаліся дрэвы", — паведамілі ў Добрушскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях.

Гіганцкімі градзінамі было пашкоджана больш за 10 машын і выбіты шыбы ў дзіцячым садку і мясцовай школе.

Стужка навiн
0