Папа Рымскі сустрэўся з "бацькам" сацыяльных сетак

© REUTERS / OSSERVATORE ROMANOСустрэча Папы Рымскага і Марка Цукерберга
Сустрэча Папы Рымскага і Марка Цукерберга - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Карыстальнікі сацыяльных сетак ужо варожаць пра тое, ці чакае іх свайго роду індульгенцыя за стасункі анлайн.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Папа Рымскі Францыск правёў сустрэчу з заснавальнікам сацсеткі Facebook Маркам Цукербергам, паведамілі ў панядзелак прадстаўнікі Ватыкана.

Бізнэсмэн і стваральнік самай папулярнай сацыяльнай сеткі прыехаў у Рым не толькі для сустрэчы з пантыфікам: ён чытаў лекцыю для італьянскіх студэнтаў. Да Папы Рымскага на аўдыенцыю Цукерберг паехаў разам з жонкай.

"Гэта была сустрэча, якую мы ніколі не забудзем", — напісаў Цукерберг у сваім акаўнце ў Facebook.

Таксама бізнесмен напісаў, што з пантыфікам яны казалі пра важнасць наладжвання сувязі паміж людзьмі, асабліва ў тых кутках зямнога шара, дзе няма доступу да інтэрнэту.

Зрабіў Цукерберг і падарунак пантыфіку: мадэль Aquila, прататып якога можа раздаваць інтэрнэт. Карыстальнікі сацыяльных сетак, пераважна амерыканскія, ужо пачалі абмяркоўваць магчымыя вынікі сустрэчы Цукерберга і Францішка. Многія пытаюцца: ці атрымліваюць сацыяльныя сеткі індульгенцыю?

Дарэчы, не так даўно пантыфік выказаўся за разумнай выкарыстанне інтэрнэту і падкрэсліў, што сацыяльныя сеткі сталі дадзенасьцю нашага жыцця, якая прыносіць шмат добрага.

Стужка навiн
0