Мінлясгас кліча беларусаў саджаць лес пасля ліпеньскага ўрагану

© Sputnik / Антон Денисов / Перайсці ў медыябанкПосадка лесу
Посадка лесу - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акцыя "Аднавім лясы разам!" пройдзе 10 верасня: добраахвотнікаў абяцаюць забяспечыць саджанцамі і прыладамі працы.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі заклікае грамадзян узяць удзел у акцыі па ўзнаўленні лясоў пасля ўрагану, які прайшоў па тэрыторыі рэспублікі ў ліпені бягучага года, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе ведамства.

Разбуральны ўраган пранёсся па тэрыторыі рэспублікі 12-13 ліпеня: тады без электразабеспячэння засталіся сотні населеных пунктаў, вецер зрываў дахі з дамоў і пашкоджваў аўтамабілі. Асноўны ўдар стыхіі прыйшоўся на лясныя масівы: па дадзеных міністэрства, пашкоджаным апынуўся лес на плошчы ў 12,8 тысячы гектараў. "Лесаводы рэспублікі робяць усё, што магчыма, і нават больш. Дзень і ноч не спыняецца праца на пашкоджаных участках: тэхніка, людзі — ўсе сілы кінутыя на ліквідацыю наступстваў. На апрацаваных участках ужо пачалася падрыхтоўка глебы пад лесааднаўленне", — сказалі ў міністэрстве.

Там таксама паведамілі, што лесаводы рэспублікі звяртаюцца па дапамогу да грамадзян i просяць дапамагчы пасадзіць новыя дрэвы наўзамен зламаным — адмыслова для гэтага міністэрства правядзе 10 верасня рэспубліканскую добраахвотную акцыю "Аднавім лясы разам!", у межах якой усе жадаючыя змогуць прыйсці на пашкоджаны ўчастак і пасадзіць саджанцы.

Паводле дадзеных Мінлясгаса, ужо ў бліжэйшы час будуць вызначаныя ўчасткі для пасадак, а лесагаспадарчыя аб'яднанні падрыхтуюць для ўдзельнікаў акцыі пасадачны матэрыял. Рэгістраваць добраахвотнікаў пачнуць 5 верасня ва ўсіх абласных лясгасах.

Раней Sputnik у міністэрстве паведамілі, што больш за ўсё ад урагану пацярпела Мінскае ДВЛГА — там вецер паваліў лес на больш чым 11 тысячах гектараў. Сярод пацярпелых рэгіёнаў апынулася таксама Віцебшчына (Аршанскі і Талачынскі лясгасы), а таксама Гомельская вобласць (Мазырскі лясгас).

Стужка навiн
0