Дзяржава выдаткуе больш за $3 млн на фільмы пра вайну і культуру

© Sputnik / Артем Житенев / Перайсці ў фотабанкБабіна са старой кінаплёнкай
Бабіна са старой кінаплёнкай - Sputnik Беларусь
Падаваць заяўкі на ўдзел у закупцы Міністэрства культуры можна яшчэ тыдзень, да кожнага фільма ў ведамства свае патрабаванні.

МІНСК, 5 вер — Sputnik. Больш за шэсць мільёнаў беларускіх рублёў будуць выдаткаваныя з дзяржаўнага бюджэту сёлета і ў наступным гадах на вытворчасць шэрагу відэафільмаў, мульцікаў і гульнявых карцін.

Ведамства ў канцы жніўня вырашыла падоўжыць тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў адкрытым конкурсе работ па вытворчасці кіна- і відэафільмаў. Для ўдзелу ў ім ёсць шэраг умоў: неабходна, каб большасць здымачнай каманды было беларусамі, выконваліся тэрміны здачы прадукту (гэта значыць фільмаў) і, вядома, выконвалася заяўленая тэма.

Sputnik вывучыў дакументы адкрытага конкурсу і падлічыў выдаткі дзяржавы на фільмы сёлета і ў наступным годзе.

Больш за ўсё рэспубліканскі бюджэт выдаткуе на гульнявыя фільмы — яны мусяць быць як у поўнаметражным варыянце, так і ў выглядзе шматсерыйных фільмаў. Падобнае ўжо рабілі з "нацыянальным" кінапрадуктам "Мы, браты", які праваліўся ў пракаце.

З-за значных выдаткаў на вытворчасць гульнявога "поўнага метра" Мінкульт гатовы ўкладаць толькі частка бюджэту — прыблізна ад 50% да 70%. Астатняе павінны выдаткоўваць самі кінакампаніі. Усяго ж у гэтай катэгорыі ведамства абяцае вылучыць да чатырох мільёнаў рублёў — гэта значыць больш за два мільёны долараў. Самай дарагой карцінай можа стаць фільм на тэму "Дзейнасць сучасных абаронцаў Айчыны па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь" — на яго ўлады абяцаюць выдаткаваць суму да 700 тысяч долараў, а яшчэ 300 тысяч павінны знайсці яго стваральнікі.

Больш за 450 тысяч долараў Мінкульт можа выдаткаваць на фільм пра "Праблемы развіцця і ўмацавання інстытута сям'і і шлюбу ў сучасным беларускім грамадстве", а каля 380 тысяч "зялёных" — на стужку пра Вялікую Айчынную вайну.

Стужка на тэму асобасных узаемаадносін абыйдзецца бюджэту ў 330 тысяч даляраў, а кіно з тэмай "Фарміраванне пазітыўнага вобразу сучаснай Беларусі" будзе каштаваць толькі 180 тысяч.

На анімацыйныя стужкі дзяржава гатова выдаткаваць амаль паўтара мільёна рублёў — прычым плануюцца здымкі кароткаметражных мультфільмаў. Тут Мінкульт бярэ на сябе 100% усіх выдаткаў. Тэмы анімацыйных карцін павінны быць звязаныя з адукацыяй, маральлю, этыкай і "нацыянальным каларытам". Адной з карцін міністэрства прапануе прапагандаваць беларускую мову, яшчэ адным мультфільмам — выхоўваць спачуванне і дабрыню.

Танней за ўсё казне абыдуцца не гульнявыя кароткаметражныя відэафільмы — тэлевізійныя і дакументальныя карціны. На іх дзяржава выдаткуе крыху больш за 400 тысяч долараў. У спісе з 11 лотаў — карціны пра Вялікую Айчынную вайну, культуру Беларусі, армію і Уладзіміра Мулявіна.

У залежнасці ад складанасці вытворчасці, некаторыя карціны павінны выйсці ўжо ў гэтым годзе, а частка з іх — да 2018 года ўключна. Выдаткі на вытворчасць фільмаў міністэрства будзе пакрываць паступова — да канца гэтага года запланаваны толькі невялікія ўкладанні.

Завершыцца прыём заявак на адкрыты конкурс 13 верасня, а яшчэ праз месяц спецыяльная камісія пры Міністэрстве культуры зможа назваць праекты, якія перамаглі.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі