Фіны хочуць пабудаваць у Мінску ЦЭЦ, якая будзе працаваць на смецці

© Sputnik / Виталий ЧуясовКаляровыя кантэйнеры перад сарціроўкай
Каляровыя кантэйнеры перад сарціроўкай - Sputnik Беларусь
Кампанія з Фінляндыі FortumPlc мае намер укласці ў праект да 100 мільёнаў еўра і абяцае выконваць экалагічнае заканадаўства.

МІНСК, 15 вер — Sputnik. Фінская кампанія FortumPlc мае намер рэалізаваць у Беларусі інвестпраект коштам да 100 мільёнаў еўра па будаўніцтве энергакрыніцы на цвёрдых камунальных адходах, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага ўрада.

Кантэйнеры для смецця - Sputnik Беларусь
Мінчане, якія сартуюць смецце, будуць плаціць за яго вываз менш

Там растлумачылі, што пра гэта ішла размова на сустрэчы віцэ-прэм'ера Беларусі Анатоля Калініна з намеснікам дзяржсакратара МЗС Фінляндыі Маці Антоненам і прадстаўнікамі фінскай кампаніі ў рамках візіту ў Беларусь фінскіх дзелавых колаў.

"Падчас сустрэчы прадстаўнікі кампаніі FortumPlc праінфармавалі Калініна пра намер рэалізаваць у Беларусі інвестпраект з аб'ёмам прамых інвестыцый да 100 мільёнаў еўра па будаўніцтве энергакрыніцы, якая выкарыстоўвае ў якасці паліва цвёрдыя камунальныя адходы", — распавялі ў прэс-службе.

Суразмоўцы агенцтва дадалі, што кампанія плануе пабудаваць такія энергакрыніцы ў Мінску і гарантуе захаванне самых цвёрдых патрабаванняў экалагічнага заканадаўства.

У адказ на гэта Калінін прапанаваў прадстаўнікам кампаніі FortumPlc правесці неабходныя кансультацыі па ўмовах рэалізацыі праекта і заключэння інвестдагавора з Мінгарвыканкамам, а таксама дэталёва прапрацаваць праект з профільнымі міністэрствамі, у тым ліку Мінжылкамгасам, Мінэнерга і Мінпрыроды.

Каардынацыю работы і аператыўнае ўзаемадзеянне названай кампаніі з зацікаўленымі дзяржорганамі, а таксама вырашэнне агульных пытанняў па рэалізацыі праекта даручана забяспечыць Нацыянальнаму агенцтву па інвестыцыях і прыватызацыі.

Кампанія FortumPlc, з гадавым абаротам больш за 3,5 мільярды еўра, цалкам або часткова валодае 500 энергетычнымі аб'ектамі ў Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Эстоніі, Латвіі, Літве, Польшчы, Расіі і Індыі, у тым ліку 5 АЭС у Фінляндыі і Швецыі і з'яўляецца найбуйнейшым аператарам энергетычнага рынку ў краінах Паўночнай Еўропы.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі