NASA хоча набыць месцы на "Саюзы" на 2019-ы год

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкМанумент Ракета-носьбіт "Саюз" у Байкануры
Манумент Ракета-носьбіт Саюз у Байкануры - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амерыканскае касмічнае агенцтва не ўпэўнена, што прыватныя кампаніі змогуць забяспечыць краіну пілатуемымі караблямі так хутка.

МІНСК, 3 кас — Sputnik. Амерыканскае касмічнае агенцтва NASA абмяркоўвае магчымасць набыцця месцаў на расійскіх караблях "Саюз" для палётаў на МКС у 2019-м годзе, паведаміла выданне ArsTechnica.

У маштабах сусвету: NASA паказала панараму Марса

Амерыканскія астранаўты лётаюць на Міжнародную касмічную станцыю на расійскіх караблях з 2011 года. Кошт аднаго "білета" — 81,7 мільёна долараў. Меркавалася, што ўжо ў 2019-2020 гадах прыватныя кампаніі, сярод якіх і SpaceX Ілона Маска, змогуць забяспечваць краіну пілатуемымі караблямі, аднак пасля няўдач на іспытах кампаніі NASA падумвае купіць месцы на расійскіх караблях.

Прадстаўнікі NASA адзначылі, што пакуль не пачыналі перамовы з Роскосмасам, аднак рашэнне ведамства хоча прыняць загадзя: на вытворчасць пілатуемага карабля ў ракетна-касмічнай карпарацыі "Энергія" сыходзіць тры гады.

Апошні кантракт на дастаўку людзей "Саюзамі" да МКС быў заключаны ў лютым 2015 году, тады NASA купіла шэсць месцаў у якасці "страхоўкі" на выпадак няўдачы SpaceX.

Агенцтва заключыла шматмільярдны кантракт на будаўніцтва пілатуемых шматразовых касмічных караблёў з кампаніямі Boeing і SpaceX, аднак праца па стварэнні апаратаў вядзецца не так хутка, як хацелася б амерыканскiм касманаўтам.

Стужка навiн
0