Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

© Sputnik / Михаил Климентьев / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларускі лідэр выказаў упэўненасць, што ў рамках сумленнага і адкрытага дыялогу бакі змогуць вырашыць усе актуальныя пытанні двухбаковага парадку.

МІНСК, 7 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе беларускага лідэра.

7 кастрычніка прэзідэнт РФ Пуцін адзначае дзень народзінаў, яму спаўняецца 64 гады. Ён адсвяткуе свой 64-ы дзень нараджэння з блізкімі, роднымі і сябрамі.

"Рэспубліка Беларусь зацікаўлена ў плённым узаемадзеянні з Расійскай Федэрацыяй ва ўсіх сферах, паглыбленні раўнапраўнага і эфектыўнага супрацоўніцтва ў інтэграцыйных фарматах", — гаворыцца ў віншавальным пасланні.

Беларускі лідэр выказаў упэўненасць, што ў рамках сумленнага і адкрытага дыялогу бакі змогуць вырашыць усе актуальныя пытанні двухбаковага парадку, знайсці агульныя адказы на выклікі і пагрозы сучаснага свету, паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

Стужка навiн
0