Беларусь адмяніла павышэнне тарыфаў на транзіт расійскай нафты

© REUTERS / Vasily FedosenkoНафтасховішча ў Мазыры
Нафтасховішча ў Мазыры - Sputnik Беларусь
Тарыфы на транспарціроўку расійскай нафты па трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, адпавядаюць лічбам, зацверджаным 1 лютага 2016 года.

МІНСК, 11 кас — Sputnik. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі (МАРГ) адмяніла сваё рашэнне павысіць у паўтара разы тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі рэспублікі.

На фоне нафтагазавай спрэчкі МАРГ прыняў рашэнне павысіць тарыфы на транзіт расійскай нафты па тэрыторыі Беларусі практычна напалову. Дакумент павінен быў уступіць у сілу 12 кастрычніка. У панядзелак віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка паведаміў, што Беларусь і Расія дамовіліся аб аднаўленні Масквой аб'ёмаў бяспошлінных паставак нафты, а Мінск, у сваю чаргу, адменіць рашэнне аб павышэнні тарыфаў на транзіт "чорнага золата". Ён адзначыў, што застануцца тарыфы, якія дзейнічалі па стане на 1 кастрычніка.
"Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь ад 28 верасня 2016 года № 30 пра тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах, размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў дакуменце МАРГ, апублікаваным у аўторак на Нацыянальным прававым партале краіны.

Сваёй пастановай №34 ад 7 кастрычніка Міністэрства антыманапольнага рэагавання і гандлю ўстанавіла новыя тарыфы на паслугі па транспарціроўцы нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў "Гомельтранснафта Дружба" і "Полацктранснафта Дружба", размешчаных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з новым дакументам, тарыф за транспарціроўку тоны нафты без уліку ПДВ складзе:

  • па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава — 267,32 расійскага рубля,
  • Унеча (Высокае) — Броды — 114,82 расійскага рубля,
  • Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае — 32,31 расійскага рубля.

Гэтыя лічбы адпавядаюць тарыфам, устаноўленым 1 лютага 2016 года.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі