Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў Боб Дылан

© AFP 2021 / FRED TANNEAUБоб Дзілан
Боб Дзілан - Sputnik Беларусь
Сёлета некаторыя букмекеры прадракалі прэмію музыканту Бобу Дзілану, аднак шмат каму гэта здавалася жартам.

МІНСК, 13 кас — Sputnik. Лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры стаў амерыканскі спявак Боб Дылан "за стварэнне новых паэтычных выразаў у вялікай амерыканскай песеннай традыцыі".

Імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі па літаратуры за 2016 год назвала ў чацвер у Стакгольме Шведская акадэмія, якая адказвае за прысуджэнне ўзнагароды.

Сёлета фаварытамі многіх культурных рэдакцый шведскіх СМІ былі пісьменнік з Кеніі Нгугі Ва Тхіонга, не першы год называўся сірыйска-лівійскі паэт Аданіс, амерыканскія пісьменнікі Філіп Рот і Джойс Кэрал Оутс, Петэр Хандке з Аўстрыі, нарвежскі драматург і паэт Йон Фасэ, карэйскі паэт да Юн, папулярны ў Японіі пісьменнік і перакладчык Харукі Муракамі.

Спіс гульцоў адразу некалькіх букмекерскіх кампаній: Braodds, Ladbrokes, і Unibet — мала адрозніваўся ад прадказанняў спецыялістаў па літаратуры і "гарачымі кандыдатамі" сёлета былі названыя Нгугі Ва Тхіонга, Харукі Муракамі, Аданіс, Філіп Рот і Йон Фасэ.

У 2015 годзе ўзнагароду атрымала беларускі празаік Святлана Алексіевіч.

Прэмія па літаратуры з'яўляецца адной з пяці, завяшчаных у канцы XIX стагоддзя шведскім прамыслоўцам і вынаходнікам Альфрэдам Нобелем.

Цырымонія ўзнагароджання праходзіць па традыцыі ў Стакгольме 10 снежня — у дзень скону заснавальніка Нобелеўскіх прэмій. Сума кожнай з Нобелеўскіх прэмій у гэтым годзе складае 8 мільёнаў швецкіх крон (932 тысячы долараў ЗША). Шведская акадэмія была заснавана ў 1786 годзе каралём Густавам III па прыкладзе французскай для падтрымкі і развіцця шведскай мовы і літаратуры. У складзе Акадэміі 18 членаў, якія выбіраюцца на свой пост пажыццёва галасаваннем пастаянных членаў акадэміі.

Праца над выбарам лаўрэата вядзецца на працягу ўсяго года. З верасня па канец студзеня акадэмія прымае прапановы па кандыдатах на ўзнагароду, пасля гэтага складаецца агульны спіс, у якім можа быць да 300 імёнаў. Да восені ён скарачаецца да 15-20 прозвішчаў і затым — да пяці кандыдатаў, з якіх у кастрычніку члены акадэміі выбіраюць большасцю галасоў аднаго. Менавіта яго ці яе і прадставіць афіцыйна ў чацвер пастаянны сакратар Шведскай акадэміі Сара Даніус. З імёнамі ўсіх прэтэндэнтаў на прэмію гэтага года, як і іншых гадоў, можна будзе азнаёміцца ​​толькі пасля таго, як спіс рассакрэцяць, гэта звычайна робіцца па заканчэнні 50 гадоў.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі