МТЗ распавёў, як ролік пра трактар трапіў на Канскі фестываль

© Photo : YouTube / BELARUS MTZКадр з роліка "Карміцель"
Кадр з роліка Карміцель - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Заводу належыць толькі ідэя фільма, сцэнар і здымкі выконвала расійская кампанія, якая і адправіла яго на кінафэст.

МІНСК, 20 кас — Sputnik. Іміджавы відэаролік пра Мінскі трактарны завод, зняты расійскай студыяй LBL Production, які атрымаў сярэбраны прыз на міжнародным фестывалі ў Канах, трапіў у фестывальную праграму не па ініцыятыве МТЗ, але на заводзе рады гэтаму поспеху.

Ролик МТЗ - Sputnik Беларусь
Відэа
Срэбра Кан: сацсеткі абмяркоўваюць прыгожы ролік пра трактар "Беларус"

У Францыі прайшоў міжнародны фестываль The Cannes Corporate Media & TV Awards, на якім 18-хвілінны відэафільм аб прадукцыі МТЗ пад назвай "Карміцель" атрымаў сярэбраны прыз у намінацыях "Іміджавы фільм" і "Унутраныя камунікацыі".

"Ідэя пра здымкі такога фільма, дзе б распавядалася пра тое, як у розных краінах працуе трактар "Беларус" — наш галоўны брэнд — належыць заводу, мы планавалі зняць такі фільм да 70-годдзя прадпрыемства і зрабілі гэта. Але ўвасабленнем яе ў жыццё займалася кампанія LBL Production з Новасібірска. Мы забяспечвалі толькі арганізацыю здымак", — паведаміў у інтэрв'ю Sputnik начальнік упраўлення пратаколу і рэкламы МТЗ Сяргей Петухоў.

Паводле яго слоў, МТЗ абіраў студыю, якая будзе здымаць фільм, на конкурснай аснове, адной з галоўных умоваў было — "упісацца ў бюджэт".

"Беларускія фірмы таксама заяўляліся, але не вытрымалі ўмоў конкурсу, а хлопцы з Новасібірска пагадзіліся ўзяцца за працу са значна меншым, чым запытвалі масквічы, бюджэце", — сказаў Петухоў.

Бюджэт роліка ён не агучыў, удакладніўшы, што гэта з'яўляецца камерцыйнай таямніцай.

Суразмоўца Sputnik распавёў, што сам МТЗ не планаваў адпраўляць ролік на фестываль. Аднак новасібірская студыя перыядычна выстаўляе на фестываль сваю відэапрадукцыю — так відэа пра трактары "Беларус" апынулася ў Канах.

"Сказаць, каб ад гэтага адбыўся нейкі імгненны ўздым продажаў, нельга, але нам прыемна, што пра нас даведаліся", — заўважыў Петухоў.

Паводле яго слоў, самі супрацоўнікі МТЗ убачылі фільм-прызёр на ўрачыстасцях з нагоды 70-годдзя стварэння завода. Аднак цяпер гэта відэа і яшчэ два іміджавых роліка аб прадпрыемстве ўстаноўлены на кампутарах у кожнага супрацоўніка прадпрыемства.

Стужка навiн
0