Нацыянальны экзамен: ЦТ застанецца, прафнавучанне паглыбіцца

© Sputnik / Евгений Епанчинцев / Перайсці ў медыябанкІспыты ў школе
Іспыты ў школе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прымаць выпускныя іспыты ў школьнікаў будуць "чужыя" настаўнікі – для больш аб'ектыўнай ацэнкі ведаў.

МІНСК, 24 кас — Sputnik. Анансаваныя ў мінулую нядзелю Міністэрствам адукацыі змяненні закрануць формы здачы выпускных і ўступных экзаменаў, аднак "шокаў" не будзе.

Міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў у эфіры галоўнага тэлеканала краіны анансаваў стварэнне нацыянальнага экзамену ў школах да 2019-2021 года. Паводле яго слоў, ужо праз тры гады новыя выпрабаванні будуць здаваць дзевяцікласнікі, яны ж першымі ў 2021 годзе здадуць і выпускныя экзамены ў нязвыклай форме.

У чым сутнасць змен?

Правядзенне нацыянальнага экзамена будзе арганізавана ў змешанай форме. Што істотна — экзамены за курс школы будуць прымаць "чужыя" камісіі, а не тыя ж педагогі, што вучылі дзяцей. Падобная практыка некалькі разоў выклікала крытыку экспертаў: на іх думку, ацэнка настаўнікамі сваіх жа вучняў часта бывае не да канца аб'ектыўнай.

Другую частку экзамена будуць здаваць тыя, хто захоча далей атрымліваць вышэйшую адукацыю. Як чакаецца, базай гэтага выпрабавання застанецца цэнтралізаванае тэставанне.

Магчыма, акрамя пісьмовага ўступнага экзамену ў ВНУ з'явіцца яшчэ і вусны.

Новы падыход да ўступных іспытаў

Другая частка нацыянальнага экзамена, хоць і будзе заснаваная на базе ЦТ, будзе выглядаць некалькі інакш. Спецыялісты працягваюць абмяркоўваць гэтае пытанне, аднак ёсць ідэя зрабіць выпрабаванні рознымі для розных спецыяльнасцяў. Міністр прывёў у прыклад экзамен па матэматыцы: для тых, хто паступае на прыкладную матэматыку або на юрыдычны факультэт, заданні неабходныя розныя.

Пяройдзе беларуская школа да таго моманту і на паглыбленую профільную адукацыю: вучні ўжо павінны будуць ведаць, хто яны — "фізікі" ці "лірыкі". Гэта таксама адлюструецца на іспытах. Падобныя карэкціроўкі сферы адукацыі, упэўненыя ў профільным міністэрстве, не стануць "шокам" для вучняў, бацькоў і педагогаў.

Стужка навiн
0