Выходныя ў Мінску: куды пайсці 29 і 30 кастрычніка

Будучыя выходныя абяцаюць цэлы шэраг мерапрыемстваў да Хэлоўіна-2016, а акрамя Дня ўсіх святых можна схадзіць на фестываль варкаута, пазнаёміцца з карэйскім кіно ці стаць бліжэй да сучаснага тэатру.

Артур Вадалазкін, спецыяльна для Sputnik.

Надвор'е на выходныя па-ранейшаму пакідае жадаць лепшага: усяго +5°С, плюс невялікія дажджы або нават мокры снег. Да канца кастрычніка да такіх умоў надвор'я можна ўжо і прывыкнуць, але сядзець дома ў любым выпадку — не варыянт.

Sputnik па традыцыі адабраў для вас цікавыя падзеі Мінска на бліжэйшыя выходныя.

Ночы кіно перад Хэлоўінам

Ноч кіно ў сталічным кінатэатры "Масква": з позняга вечара 29 кастрычніка да раніцы 30 чысла вам пакажуць "Пятніцу 13-га", "Сямейку Аддамс" і "Кашмар на вуліцы Вязаў". Акрамя саміх фільмаў жахаў абяцаюць арганізатары спецыяльны dj-сэт і святочны збор гасцей.

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў фотабанкВосеньскім вечарам добра паглядзець кіно
Сходить в кино - отличная идея для зимнего вечера - Sputnik Беларусь
Восеньскім вечарам добра паглядзець кіно

Свята для дзяцей з "Тролямі"

Яшчэ адна кінападзея — прэзентацыя новага мультфільма "Тролі", які знялі стваральнікі любімага многімі "Шрэка". Тут гледачам прапануюць выправіцца ў падарожжа з юнай троліхай, якую клічуць Ружанька.

Перад прэм'ерай мультфільма ў кінатэатры "Кіеў" чакаюць дзяцей і іх бацькоў: абяцаюць дэгустацыі, конкурсы і флэш-моб. Пачатак падзеі — у суботу ў 12:00.

Скандальны спектакль ад Сюзаны Кейсан

Пісьменнік Кейсан вядомая раманам "Перапыненае жыццё", паводле якога ў 1999 годзе знялі аднайменны фільм з Анджалінай Джалі і Вайнонай Райдэр. У аснове яе новага твора — дзіўныя метамарфозы яе вагіны. Зрэшты, баяцца не трэба: нічога пахабнага або эратычнага ў гэтым няма.

Па твору Кейсен паставілі спектакль "Камера, якую дала мне маці", якую ў суботу будуць паказваць у Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Аўтар пастаноўкі — паляк Дарыюш Язерскі. Пачатак спектакля — у 19:00.

Фестываль варкаута і кросфіта

Нядзелю можна будзе прысвяціць здароваму ладу жыцця — у ClubPanda пройдзе першы адкрыты чэмпіянат паміж атлетамі розных дысцыплін: воркаута і кросфіта. Самых падрыхтаваных спартсменаў вызначаць будуць у спаборніцтвах паміж дзяўчатамі-аматарамі, хлопцамі-аматарамі і прафесіяналамі.

© Sputnik / Виталий Аньков / Перайсці ў фотабанкФестываль альтэрнатыўнай культуры і спорта "Пазітыў" ува Уладзівастоку
Фестиваль альтернативной культуры и спорта Позитив во Владивостоке - Sputnik Беларусь
Фестываль альтэрнатыўнай культуры і спорта "Пазітыў" ува Уладзівастоку

Не абавязкова ўдзельнічаць у чэмпіянаце — на цуды трываласці і атлетызму можна проста прыйсці паглядзець, цалкам бясплатна. Старт падзеі — у 12:00.

Дні карэйскага кіно

У кінатэатры "Перамога" дні карэйскага кіно пачнуцца ўжо ў пятніцу і працягнуцца ўсе выходныя. Пасольства Карэі гатова паказаць беларускім гледачам некалькі кінафільмаў — яркіх ілюстрацый аб сучасным кінамастацтве гэтай краіны.

Усе тры паказы будуць зусім бясплатныя — галоўнае паспець за гадзіну да фільма атрымаць запаветны білецік. Асноўныя паказы прызначаныя на 19:00, а дадатковы сеанс "Злаві мяне" — у суботу ў 16:00.

Не прапусціце: важныя даты

У суботу, 29 кастрычніка, споўніцца 94 гады з дня нараджэння рускага філосафа і сацыёлага Аляксандра Зіноўева.

У нядзелю, 30 кастрычніка, адзначаюць Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій.

Таксама ў гэты дзень святкуе народзінаў выдатны футбаліст Дыега Марадона.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі