"Гомельаблаўтатранс" купіў зорку імя сябе

© Sputnik / Мария АмелинаІмя "Гомельаблаўтатранс" прысвоена зорцы 12-й велічыні, яе можна ўбачыць у яснае надвор'е ў аматарскі тэлескоп
Імя Гомельаблаўтатранс прысвоена зорцы 12-й велічыні, яе можна ўбачыць у яснае надвор'е ў аматарскі тэлескоп - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гомельскія транспартнікі абзавяліся ўласным нябесным целам у сузор'і Блізнюкоў, зорка атрымала імя Гомельаблаўтатранс.
ГОМЕЛЬ, 31 кас — Sputnik. Гамяльчане звярнуліся ў беларускае прадстаўніцтва Міжнароднага зорнага агенцтва, выплацілі энную суму і атрымалі фірмавы сертыфікат пра прысваенне зорцы імя Гомельаблаўтатранс, а ў прыдачу фрагмент карты зорнага неба з указаннем месцазнаходжання мігатлівай кропкі. Сертыфікат засведчаны факсіміле лётчыка касманаўта Германа Цітова.
"
Раней зорка мела толькі парадкавы нумар. Цяпер у яе ёсць імя — Гомельаблаўтатранс, інфармацыя пра гэта занесена ў адмысловую базу дадзеных. Нашаму прадпрыемству больш 70 гадоў, і такім чынам мы вырашылі зрабіць гасцінец усім пакаленням працаўнікоў", — вытлумачылі істу незвычайнага набыцця ў дырэкцыі ААТ "Гомельаблаўтатранс".
© Sputnik / Мария АмелинаГендиректор ОАО "Гомельоблавтотранс" Дмитрий Старостенко показывает коллегам космический сертифакт
Гендиректор  ОАО Гомельоблавтотранс Дмитрий Старостенко показывает коллегам космический сертифакт  - Sputnik Беларусь
Гендиректор ОАО "Гомельоблавтотранс" Дмитрий Старостенко показывает коллегам космический сертифакт
У міжнародны зорны каталог імя Гомельаблаўтатранс занесена 1 верасня. Працаўнікі аднайменнага прадпрыемства пазналі пра гэты 28 кастрычніка падчас святкавання свайго прафесійнага свята.
Стужка навiн
0