Чвэрць беларусаў не чыталі беларускай літаратуры пасля ВНУ

© Flickr / Camilo Rueda LópezКнігі
Кнігі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Амаль 15% беларусаў, апытаных у рамках праекта па стварэнні выявы нашай літаратуры, у апошні раз трымалі кнігу беларускага аўтара ў школе.

МІНСК, 1 ліс — Sputnik. Беларусы знаёмыя з уласнай літаратурай, але браць у рукі кнігу сучасніка не спяшаюцца, сведчаць дадзеныя даследваняў выявы сучаснай беларускай літаратуры, якія прэзентавала кампанія velcom у рамках новага праекта MOVABOX.

Аліна Талай - Sputnik Беларусь
Аліна Талай падтрымала акцыю "Чытаем па-беларуску з velcom"

Значная частка апытаных — 63,4% — знаёмая з імёнамі і творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў. 63% апытаных адказалі, што чыталі больш двух-трох твораў сучасных беларускіх аўтараў. 72,6% удзельнікаў апытання чытаюць кнігі беларускіх аўтараў перыядычна, 14,9% і 11,9% рабілі гэта ў рамках школьнай і ўніверсітэцкай праграм адпаведна.

Праз шэсць месяцаў даследаванне плануюць паўтарыць, каб высветліць, ці змяніліся за гэты час уяўлення чытачоў пра літаратуру Беларусі.

Тым часам, аўтар праекта, тэлевядучы, актор Юры Жигамонт упэўнены, што ў беларускай літаратуры ёсць будучыня.

"Калі мы праводзім нашы заняткі па беларускай літаратуры ў школах, я бачу, як эмацыйна рэагуюць дзеці, як гараць іх вочкі", — расказаў ён, прывядучы ў прыклад шматлікія заняткі па беларускай літаратуры, якія правёў у сталічных школах.

Стужка навiн
0