Мінфін даў справаздачу аб выдатках на будаўніцтва і рамонт дарог

© Sputnik / Мария АмелинаАўтамагістраль
Аўтамагістраль - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Транспартная дзяржпошліна склала крыху больш за палову даходаў рэспубліканскага дарожнага фонду, а мясцовыя бюджэты атрымалі толькі 17% ад агульнага аб'ёму выдаткаў.

МІНСК, 8 ліс — Sputnik. Міністэрства фінансаў Беларусі адчыталася аб фарміраванні сродкаў рэспубліканскага дарожнага фонду краіны за першае паўгоддзе гэтага года: выдаткі на будаўніцтва і рамонт дарог перавысілі даходы, мясцовыя бюджэты атрымалі каля 360 мільярдаў недэнамінаваных рублёў у выглядзе субвенцый.

У ходзе апошняй сесіі Палаты прадстаўнікоў папярэдняга, пятага склікання, нечакана вострая дыскусія паўстала па фарміраванні дарожнага фонду і выплаце дзяржпошліны за допуск аўтамабіляў да ўдзелу ў дарожным руху. Дэпутаты адзначалі, што іх выбаршчыкі і мясцовыя ўлады незадаволеныя станам асноўных аўтамагістраляў і дарожным пакрыццём на вуліцах. У Мінтрансе Беларусі, які з'яўляецца асноўным распарадчыкам гэтых сродкаў, пазней заявілі, што ўсе сродкі выдаткоўваюцца па мэтавым прызначэнні.

Па дадзеных Мінфіна, даходы рэспубліканскага дарожнага фонду Беларусі ў I паўгоддзі 2016 года склалі каля 1,7 трыльёна недамінаваных рублёў.

Знак платнай дарогі - Sputnik Беларусь
Сетку платных дарог у Беларусі пашыраць не будуць

У тым ліку дзяржпошліна за выдачу дазволу на допуск аўтамабіля да ўдзелу ў дарожным руху з фізічных асоб склала 54,1% ад усіх даходаў, арганізацыі дадалі да агульных даходаў яшчэ 23,9%. Ад платы за праезд аўтамабіляў па платных аўтадарогах было сабрана 11,6% сродкаў, плата за праезд вялікагрузных фур транзітам праз Беларусь склала яшчэ 5,1% даходаў. Ад збору за праезд замежных аўтамабіляў было сабрана 3,1% ад усіх даходаў, іншыя даходы склалі яшчэ 2,2%. Расходы рэспубліканскага дарожнага фонду ў I паўгоддзі 2016 года склаліся ў памеры 2,24 трыльёнаў недэнамінаваных рублёў з улікам сродкаў рэспубліканскага бюджэту.

Асноўныя выдаткі былі зроблены на ўтрыманне аўтамабільных дарог (28,4%), на будаўніцтва і рэканструкцыю дарог (24,7%). На капрамонт было выдаткавана 7,7% сродкаў, на бягучы рамонт дарог — яшчэ 6,5%. Субвенцыі мясцовым бюджэтам з дарожнага фонду склалі 17,2%, яшчэ 15,5% сродкаў было выдаткавана на пагашэнне крэдытаў банкаў, праектаванне, навуковую і інавацыйную дзейнасць.

Стужка навiн
0