МІНСК, 10 ліс — Sputnik. Савет Міністраў пастановай №912 ад 9 лiстапада 2016 года зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2017 годзе.
Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ўрада.
Згодна з дакументам, працоўныя дні ў 2017 годзе пераносяцца:
— З панядзелка 2 студзеня на суботу 21 студзеня;
— З панядзелка 24 красавіка на суботу 29 красавіка;
— З панядзелка 8 мая на суботу 6 мая;
— З панядзелка 6 лістапада на суботу 4 лістапада.
У дакуменце таксама адзначаецца, што арганізацыям прадастаўлена права з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) ажыццяўляць перанос рабочых дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Пастанова прынята паводле ч. 6 арт. 136 Працоўнага кодэкса рэспублікі.