БЧ з 11 снежня пераходзіць на новы графік руху цягнікоў

© Sputnik / Мария АмелинаЭлектрацягнік кампаніі Stadler - ЭПм - 001
Электрацягнік кампаніі Stadler  - ЭПм - 001 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Асноўныя змены адбыліся на гомельскім напрамку: там дадалі штодзённых цягнікоў і тых, якія курсуюць па выходных днях.

МІНСК, 20 ліс — Sputnik. Беларуская чыгунка ўводзіць з 11 снежня новы графік руху цягнікоў, паведамілі Sputnik у прэс-службе БЧ.

Змены пачнуць дзейнічаць з паўночы 11 снежня і прадугледжаны для сезона 2016/2017.

Так, у новым графіку прадугледжана курсіраванне 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній па маршрутах Мінск — Беларусь, Мінск — Рудзенск і Мінск — Смалявічы, а ў рэгіянальных кірунках — 21 пара цягнікоў бізнес-класа і 340 пар цягнікоў эканом-класа. Для міжрэгіянальных перавозак прадугледжаны рух 42 пар цягнікоў, у тым ліку чатыры цягнікі эканом-класа, пераведзеныя ў катэгорыю бізнэс-класа.

У БЧ паведамілі, што па маршруце Гомель — Магілёў будзе хадзіць цягнік бізнес-класа №720/719, які заменіць цягнік эканом-класа №654/653. Пасля прыёмачных выпрабаванняў замест цягніка эканом-класа №645/646 Віцебск — Магілёў будзе прызначаны цягнік бізнес-класа №705/706, маршрут якога падоўжаны да Полацка.

У гомельскім напрамку будзе хадзіць цягнік бізнес-класа №716/715 і новы склад №717/718 Гомель — Мінск (па пятніцах і нядзелях, па перадвыходным і святочным дням). З 11 снежня электрацягнікі міжрэгіянальных ліній бізнес-класа №707/708 Гомель — Мінск і №710/709 Мінск — Гомель будуць курсіраваць па пятніцах, выходных, перадсвяточных і святочных днях здвоеным складам (14 вагонаў).

"У міжнародных кірунках будуць захаваны дзеючыя маршруты да Чарнаморскага ўзбярэжжа, якія звязваюць Беларусь з Адлерам, Анапу, Новаалексееўкай, Адэсай, Сочы і Херсонам", — сказалі ў БЧ.

У новым графіку для асобных перыядаў (вясна, лета і восень) будуць прызначаныя штодзённыя цягнікі №50/49 Брэст — Санкт-Пецярбург, №78/77 Гродна — Масква і №132/131 Брэст — Масква.

Стужка навiн
0