Паэтычная прэмія "Глаголь 2016" абвяшчае паэтычны батл

© Sputnik / Мария АмелинаНа конкурсе
На конкурсе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
26 лістапада ў рамках культурнага праекта "Вішнёвыя вечары" адбудзецца першы адкрыты паэтычны батл Беларускай паэтычнай прэміі "Глаголь 2016".

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Арганізатары заклікаюць узяць удзел у паэтычным батле ўсіх, хто адчувае, што мае што сказаць рыфмаваным радком. Конкурс мае "адкрыты" фармат.

Умовы наступныя: канкурсант чытае свае (уласнага сачынення) творы. Працягласць выступлення не больш за 8 хвілін. Адзін з вершаў павінны быць напісаны з выкарыстаннем шасці абавязковых слоў, вызначаных за дзень да спаборніцтва.

© Photo : прадстаўлена арганізатараміАфіша мерапрыемства
Афіша мерапрыемства - Sputnik Беларусь
Афіша мерапрыемства

Журы — самі ўдзельнікі, з адзінай умовай: сабе можна паставіць толькі 1 (адзін!) бал, астатнія — калегам на падставе пачутага. Гледачы таксама будуць галасаваць. Такім чынам вызначыцца тры паэты з найбольшай колькасцю глядацкіх галасоў: 1 месца — 15 балаў, 2 месца — 10 балаў і 3 месца — 5 балаў. Балы, атрыманыя ад калегаў, сумуюцца з вынікам глядацкага галасавання, у фінале вызначацца тры паэта, якія падзеляць паміж сабой поспех і грашовае ўзнагароджанне: "Першая прэмія" — тысяча рублёў, "Другая прэмія" — трыста рублёў, "Трэцяя прэмія" — дзвесце рублёў.

Мерапрыемства адбудзецца ў адным з найпрыгажэйшых месцаў Беларусі: на беразе ракі Бярэзіна, у канцэрт-холе сядзібы "Вішнёвы сад" блізу горада Бабруйска.

Удзельнікі бясплатна размяшчаюцца ў нумарах гасцініцы. Арганізатары таксама бяруць на сябе вячэрні фуршэт і дарогу канкурсантаў з Мінска і назад.

Ва ўтульнай творчай абстаноўцы збяруцца аднадумцы — тыя, каму не абыякавая паэзія, тыя, хто ўмее слухаць і суперажываць пачутаму.

Не бывае паэта без слухача! Калі табе падабаецца паэзія і ёсць жаданне наведаць мерапрыемства і пазаўзець за канкурсантаў, сардэчна запрашаем да нас!

Пачатак а 19:00.

Стужка навiн
0