Землятрус у Польшчы: колькасць загінуўшых шахцёраў узрасла да трох

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў фотабанкШахцёр на шахце
Шахцёр на шахце - Sputnik Беларусь
Пошук яшчэ пяцярых чалавек на шахце "Польская медзь" працягваецца, на месца здарэння плануе прыбыць прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла.

МІНСК, 30 ліс — Sputnik. Колькасць загінуўшых у шахце "Рудня" ў горадзе Палковіцэ ў Ніжнясілезскім ваяводстве Польшчы ў выніку землятрусу павялічылася да трох чалавек, паведаміў тэлеканал TVN24 са спасылкай на кампанію — уладальніка шахты KGHM "Польская медзь".

Землятрус магнітудай 3,4 адбыўся каля 21:00 (23:00 мск) ў аўторак у шахце "Рудня" ў горадзе Палковіцэ на глыбіні двух кіламетраў. У момант землятрусу ў шахце знаходзіліся 16 чалавек, частку з іх вывелі на паверхню. Сем чалавек былі шпіталізаваны з траўмамі рознай ступені цяжкасці, іх жыццю, па дадзеных медыкаў, нічога не пагражае.

Пошук яшчэ пяцярых гарнякоў працягваецца, кантакту з імі няма. Пазней у сераду на месца падзей прыбудзе прэм'ер-міністр Польшчы Беата Шыдла.

"Рудня" з'яўляецца найбуйнейшай у Еўропе і адной з найбуйнейшых у свеце шахт, у якіх здабываецца медная руда. Вытворчыя магутнасці шахты дазваляюць здабываць 40 тысяч тон руды штодня або парадку 12 мільёнаў тон у год.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі