Мік Джагер у 73 гады ў восьмы раз стаў бацькам

© REUTERS / Mike SegarМік Джагер
Мік Джагер - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рокер спецыяльна прыляцеў у Нью-Ёрк з Лондана, каб падтрымаць сваю дзяўчыну.

МІНСК, 9 сне — Sputnik. Лідэр папулярнай брытанскай групы The Rolling Stones Мік Джагер, якому ў бягучым годзе споўнілася 73 гады, у восьмы раз стаў бацькам, паведаміла газета Daily Mail.

Гэта першае агульнае дзіця Джагера і яго дзяўчыны — 29-гадовай балерыны Мелані Хэмрык (Melanie Hamrick), з якой ён знаходзіцца ў адносінах з 2014 года. Аб цяжарнасці Мелані стала вядома ў ліпені.

Як піша выданне, Джагер спецыяльна прыляцеў у Нью-Ёрк з Лондана, каб падтрымаць Хэмрык.

Паводле інфармацыі газеты, у цяперашні час балерына і дзіця знаходзяцца ў бальніцы, абодва адчуваюць сябе добра.

Такім чынам, Мік Джагер стаў бацькам васьмярых дзяцей ад пяці жанчын. У яго таксама ёсць пяць унукаў і праўнук. Музыка быў афіцыйна жанаты толькі аднойчы на акторцы Б'янцы Джагер, іх шлюб падоўжыўся сем гадоў.

Стужка навiн
0