Блэкаўт у Мінску: святла не было з-за абрыву троса

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў фотабанкЭлектрычная падстанцыя
Электрычная падстанцыя - Sputnik Беларусь
Паводле інфармацыі энергетыкаў, апошнія спажыўцы ў Мінскім раёне былі падлучаныя ў 08:30.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Энергазабеспячэнне ў горадзе Мінску і Мінскім раёне ноччу ў панядзелак было парушана з-за кароткага замыкання на ЛЭП, паведамілі Sputnik у ДВА "Белэнерга".

Новабудоўля Мінска - Sputnik Беларусь
Пяць раёнаў Мінска і Мінскі раён ноччу засталіся без святла

Электраэнергія ў ноч на панядзелак знікла ў 01:56 — электрычнасці не было ў пяці раёнах беларускай сталіцы і 49 населеных пунктах Мінскага раёна.

"З-за абрыву троса, які засцерагае ад маланак, адбылося кароткае замыканне на апоры №19 двухцепнага ўчастка адыходзячых ліній 110 кВ "Мінская ЦЭЦ-4 — Ждановічы" і "Мінская ЦЭЦ-4 — Заслаўе", — сказалі ў Белэнерга.

Там таксама паведамілі, што ў выніку на Мінскай ЦЭЦ-4 часткова адключылася высакавольтнае абсталяванне, з-за чаго знікла электрычнасць на асобных участках.

Паводле інфармацыі энергетыкаў, брыгады РУП "Мінскэнерга" адразу ж пасля аварыі прыступілі да яе ліквідацыі, а энергазабеспячэнне спажыўцоў было перакладзена на рэзервовыя крыніцы.

"У 04:35 спажыўцы сталіцы былі падключаны да электразабеспячэння. Рэжым цеплазабеспячэння спажыўцоў горада Мінска быў адноўлены да 05:20", — сказалі ў аб'яднанні.

Па словах суразмоўцаў Sputnik, электразабеспячэнне ў Мінскім раёне было адноўлена да 08:30.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі