Мінпрыроды: падкормліваць узімку трэба вераб'ёў і сініц, а не качак

© Flickr / Michele LambertiСініца ў кармушкі
Сініца ў кармушкі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Качак, якія зімуюць у гарадах, падкормліваць трэба толькі пры вельмі халодным надвор'і - калі тэмпература паветра апускаецца ніжэй за -15 градусаў.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Вадаплаўныя птушкі зімой здольныя самі паклапаціцца пра ежу, у большай ступені ў дапамозе людзей маюць патрэбу дробныя птушкі — сініцы, вераб'і і снегіры, паведамілі ў панядзелак у Міністэрстве прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя.

Сініца і кармушка - Sputnik Беларусь
Фота
Гомельскія дзеці наладзілі банкет насельнікам парку

Паводле інфармацыі ведамства, штогод у Беларусі застаюцца зімаваць больш за пяць тысяч вадаплаўных птушак — яны добра адаптаваны для зімоўкі, а абмяжоўваючымі фактарамі для іх з'яўляюцца наяўнасць адкрытай вады і даступнасць ежы.

"Падкормліваць птушак з мэтай выратавання варта толькі ў экстрэмальныя перыяды зімоўкі — напрыклад, пры рэзкім зніжэнні тэмпературы: —15 градусаў і ніжэй, а таксама пры наяўнасцi ў iх фізічных пашкоджанняў, калі вадаплаўныя сапраўды могуць апынуцца на мяжы гібелі", — сказалі ў Мінпрыроды.

Там таксама адзначылі, што лепш за ўсё карміць качак аўсянкай з волкай і варанай гароднінай, прарослымі аўсом, ячменем, пшаніцай. Паводле інфармацыі спецыялістаў, нават гэты корм ненатуральны для вадаплаўных, як і хлеб — белы і чорны.

"Здаровыя вадаплаўныя птушкі самі могуць пра сябе паклапаціцца і дапамога ім патрэбна толькі ў сапраўды экстрэмальных сітуацыях", — удакладнілі ў міністэрстве.

У Мінпрыроды падкрэслілі, што ўзімку ў дапамозе людзей маюць патрэбу іншыя віды: вераб'і, сініцы, попаўзні, а таксама снегіры, зелянушкі, чыжы і сойкі. Пры гэтым яны ў адрозненне ад вадаплаўных не трапляюць у поўную залежнасць ад прыкормкі.

Стужка навiн
0