Мінкульт распавёў пра будучыню "Беларусьфільма"

© Flickr / Thomas's PicsКінаапарат, архіўнае фота
Кінаапарат, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэканструкцыя нацыянальнай кінастудыі, якая працягваецца ўжо некалькі гадоў, павінна хутка завяршыцца.

МІНСК, 14 сне — Sputnik. Пасля завяршэння рэканструкцыі кінастудыі "Беларусьфільм" яе магчымасці вырастуць, заявіла журналістам у сераду начальнік аддзела кінематографа Міністэрства культуры Ірына Белякова.

Полацкі краязнаўчы музей - Sputnik Беларусь
Шэраг устаноў Беларусі ў Год культуры атрымае дзяржпадтрымку

Рэканструкцыя "Беларусьфільма" працягваецца ўжо некалькі гадоў, а скончыць яе планавалася ў канцы 2015 года. Гэтыя тэрміны ўжо некалькі разоў пераносіліся.

"Рэканструкцыя кінастудыі завершыцца ў наступным годзе", — паведаміла журналістам Белякова.

Па словах прадстаўніцы Мінкульта, "Беларусьфільм" пасля рэканструкцыі зможа вырабляць штогод да дзесяці ігравых, 40 неігравых і 15 анімацыйных карцін. На значную частку з іх грошы выдзеліць і дзяржава, але з агаворкамі.

"Сродкі будуць накіраваны на фільмы з ідэалагічным і маральна-выхаваўчым значэннем. Фільмы павінны выклікаць у беларускіх гледачоў пачуццё гонару за нашу краіну і спрыяць фарміраванню станоўчага іміджу за мяжой", — патлумачыла Белякова.

Таксама ў сераду журналістам паведамілі пра тое, што неўзабаве плануецца вытворчасць карціны "Урокі спеваў", прысвечанай музыканту, мастацкаму кіраўніку ансамбля "Песняры" Уладзіміру Мулявіну.

Стужка навiн
0