СМІ: "Белсат" будзе вяшчаць толькі на рускай мове

Старонка сайта тэлеканала "Белсат"
Старонка сайта тэлеканала Белсат - Sputnik Беларусь
Таксама міністэрства замежных спраў Польшчы плануе на дзве траціны скараціць аб'ёмы фінансавання тэлеканала.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. План па скарачэнні фінансавання тэлеканала "Белсат" і адмовы ад трансляцыі на беларускай мове рыхтуецца ў МЗС Польшчы, заявіла сайту Wpolityce кіраўнік канала Агнешка Рамашэўская.

Плануецца, што замест 17 мільёнаў злотых ($4,2 млн) у наступным годзе "Белсат" атрымае толькі 5 мільёнаў злотых ($1,2 млн). Плануецца і пераход на рускамоўнае вяшчанне.

"Ліквідацыя. А гэта можна назваць па-іншаму? Для нас абезгалоўліваннем было б скарачэнне датацый нават на 10 працэнтаў. Было б драматычна. Наша тэлебачанне працуе вельмі эканомна. Я казала на пасяджэнні камісіі сейма, што наш бюджэт эквівалентны бюджэту пяцідзённых расходаў канала "Расія сёння". Так што, хай Польшча выкіне гэтыя 5 мільёнаў злотых? Ужо лепш аддаць іх у дзіцячыя дамы ў Беларусі", — адзначыла Рамашэўская.

Кіраўнік "Белсата" прызнала, што для яе такое рашэнне было поўнай нечаканасцю.

"Толькі сёння я даведалася, што такі дакумент падрыхтаваны ў міністэрстве замежных спраў. Праўда, да гэтага часу не прадстаўлены афіцыйна, але з вартых даверу крыніц я ведаю, што ён ёсць. Цікава адзначыць, што Камітэт па замежных справах аднагалосна прыняў сваю пазіцыю па падтрымцы вольных сродкаў масавай інфармацыі, а міністр Дзедзічэк сказаў, што прагаласуе за яго абедзвюма рукамі. Калі 17 мільёнаў гранта зводзіцца да 5 мільёнаў, то гэта нават больш, чым 2/3 бюджэту… гэта, напэўна, жарт! Акрамя таго, вельмі жорсткі. Я не ведаю, як гэта разумець", — дадала яна.

Негатыўна яна выказалася і пра пераход тэлеканала на рускую мову. "Гэта яшчэ адзін абсурд! Беларуская мова стала нашым фірмовым знакам", — сказала Рамашэўская.

"Белсат" быў створаны ў 2006 годзе польскімі ўладамі для беларускай аўдыторыі. Акрэдытацыю ў Беларусі тэлеканал так і не атрымаў, няма яго і ў эфірным вяшчанні. Месячны ахоп сайта тэлеканала складае каля 300 тысяч чалавек.

Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
ԱրմենիաՀայերենАрмянскіАҧсныАҧсышәалаАбхазскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі