Пасольства Беларусі неўзабаве з'явіцца ў Іспаніі

© Sputnik / Виктор ТолочкоМЗС Беларусі
МЗС Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Намеснік міністра МЗС Беларусі абмяркуе са сваімі іспанскімі калегамі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку і адкрыццё беларускай дыпмісіі.

МІНСК, 16 сне — Sputnik. Пасольства Беларусі пачне сваю працу ў Іспаніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе МЗС Беларусі.

Іспанія - Sputnik Беларусь
Пасольства Беларусі адкрыецца ў Іспаніі

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў у пятніцу здзяйсняе візіт у Іспанію. У ходзе візіту запланаваны шэраг мерапрыемстваў палітычнай, эканамічнай і культурнай накіраванасцяў.

Паводле інфармацыі прэс-службы, запланаваныя перамовы намесніка кіраўніка МЗС з іспанскімі калегамі, падчас якіх будуць абмяркоўвацца перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва.

Таксама, як адзначылі ў МЗС, прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін абмяркуюць адкрыццё пасольства Беларусі ў Іспаніі.

 

Стужка навiн
0