Сонца на лета – зіма на мароз! З днём нараджэння, зімовае Сонца!

© Sputnik / Алексей Куденко / Перайсці ў фотабанкЗiмовае сонца
Зiмовае сонца - Sputnik Беларусь
У сераду 21 снежня ў 10:44 адбудзецца астранамічнае зімовае сонцастаянне.

Ларыса Мятлеўская, Sputnik.

Да праваслаўных Каляд застаецца два тыдні, а вось каталіцкія літаральна на носе. Але перш адзначаем зімовы сонцаварот.
Памятаеце, як улетку каля купальскага вогнішча дзяўчаты спявалі: "Сёння ночка маленька, я не выспалася. А я дня ўкарачу трошкі ночку прытачу". І вось нарэшце надышоў той час, калі стала ўсё наадварот. Дзень няспынна пачаў павялічвацца. Праўда пакуль толькі на "вераб'іны крок", але ад чакання цяпла наперадзе становіцца весялей на душы. Можна пачынаць марыць пра летні адпачынак.
Дзень зімовага сонцавароту, даты якога залежаць ад зруху ў календары, адбываецца або 21 або 22 снежня і адзначаецца практычна ва ўсіх сусветных культурах.
Пра вельмі дарагога чалавека кажуць "дарагі, як сонейка яснае", пра некага светлага, прыветнага і мілага — "ясны, як яснае сонейка", пра румянае дзіцятка — "румяны, як сонейка раненько".

Сонца — крыніца ўсякага дабра і ласкі

Народныя ўяўленні. Сонца — вялікае касмічнае Божае вогнішча. Сонейка рана падымаецца з-за зямлі і коціцца па небу на захад, потым нанач яно заходзіць пад зямлю і там адпачывае, а потым зноў падымаецца. Сонейка — гэта той агонь, што грэе неба, каб нам было цёпла.
Гэта ў нас сонейка ходзіць кругом зямлі: то ўсходзіць, то заходзіць, а ноч адпачывае, а ў Ерусаліме яно заўжды свеціць, бо там жыў сам Хрыстос, Божы сын.
Няма на свеце сільней агню за сонечны агонь; ось недалёка шукаючы, кожны пан возьме круглае шкло (лупу) да як стане ім штыраваць проці сонца, дак і закурыць люльку без нічога ніякага, а ў нашым агні, то падчас і сухое палена не гарыць.
Сонейка паказуецца малым для гэтага, што яно ад нас вельмі далёка; так далёка, што як бы пазвязваў у адну нітку ў найбольшым сяле ўсю пражу, што бабы напрадуць за ўвесь год, то шчэ б не хапіла да сонца.
Сонейка ніколі не злуе, яно заўжды ласкава пазірае да хукае на ўсіх, як матка на сваіх дзетак.
Сонца варожыць надвор'е.
Гэта цяпер надвор'е на заўтра нам падкажа тэлебарометар і інтэрнэт. А даўней, калі не было ўсіх гэтых сучасных выгод, людзі навучыліся складаць метэаралагічны прагноз, наперад назіраючы за прыродай.
Гляньце, як будзе заходзіць сонца. Калі будзе такое бледнае-бледнае і сіваватыя хмары будуць збірацца, абавязкова заўтра будзе дождж.
Калі ўзімку сонца чырванейшае і яснае, чым звычайна, а да таго і вецер вее ад усходу ці поўначы – будзе востры мароз.
Сонца варожыць пагоду, калі ўсходзіць ясна і калі неба ноччу было пагодным.
Краснае неба, калі сонца заходзіць — да марозу.
З'ява "слупоў" каля сонца ўлетку — значыць добрае надвор'е, а зімою – маразы.
Па народных уяўленнях, на небе жыве нябесная сям'я.
У архаічных міфах сонца і месяц увасабляюць ідэальную шлюбную пару. Сонца ўвасабляе жаночы пачатак, а Месяц – мужчынскі. У калядных песнях Сонца – ідэальная гаспадыня, а Месяц — ідэальны гаспадар, а зоркі — іх дзеткі. Іх падворак увасабляўся як ідэальна ўпарадкаваны Сусвет.
Цікава, што варыла на абед гаспадыня Сонца свайму яснаму Месяцу? Мусіць на сняданак пякла аржаныя бліны, а ў абед падавала юшку.

Вуха, або рыбная юшка

Як у народзе кажуць, каб рыбку есці – трэба ў ваду лезці!
Для прыгатавання гэтай рыбнай юшкі прыдасца любая рачная рыба, якую прынёс з рыбалкі каханы. На Любаншчыне кажуць, што найлепшая вуха атрымваецца з ярша, карпа, ляшча і акунька. А я б дык пашырыла гэты спіс. Са шчупака таксама смачна!
Вам спатрэбіцца:
  • рыба 500 г,
  • крынічная вада 1,5 л,
  • пару цыбулінак,
  • карэнне пятрушкі або морквы,
  • перац гарошкам,
  • лаўровы лісток,
  • соль па смаку.
Пачышчаную і парэзаную на кавалкі рыбу пакласці ў гаршчок, дадаць астатнія інгрыдыенты, заліць вадой і ўставіць у печ, каб закіпела, зняць пену, пасаліць і працягваць варыць у негарачай печы 50-60 хвілін. Затым даць юшцы крыху адстаяцца. Падаць да стала з хлебам або варанай бульбай.
Смачна есці і да наступнай сустрэчы!
Стужка навiн
0
Спачатку новыяСпачатку старыя
loader
У эфіры
Заголовок открываемого материала
Міжнародны
InternationalEnglishАнглійскіMundoEspañolІспанскі
Еўропа
DeutschlandDeutschНямецкіFranceFrançaisФранцузскіΕλλάδαΕλληνικάГрэчаскіItaliaItalianoІтальянскіČeská republikaČeštinaЧэшскіPolskaPolskiПольскіСрбиjаСрпскиСербскіLatvijaLatviešuЛатышскіLietuvaLietuviųЛітоўскіMoldovaMoldoveneascăМалдаўскіБеларусьБеларускiБеларускі
Закаўказзе
АҧсныАҧсышәалаАбхазскіԱրմենիաՀայերենАрмянскіAzərbaycanАzərbaycancaАзербайджанскіХуссар ИрыстонИронауАсецінскіსაქართველოქართულიГрузінскі
Бліжні Усход
Sputnik عربيArabicАрабскіTürkiyeTürkçeТурэцкіSputnik ایرانPersianФарсіSputnik افغانستانDariДары
Цэнтральная Азія
ҚазақстанҚазақ тіліКазахскіКыргызстанКыргызчаКіргізскіOʻzbekistonЎзбекчаУзбекскіТоҷикистонТоҷикӣТаджыкскі
Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія
Việt NamTiếng ViệtВ'етнамскі日本日本語Японскі俄罗斯卫星通讯社中文(简体)Кітайскі俄罗斯卫星通讯社中文(繁体)Кітайскі
Паўднёвая Амерыка
BrasilPortuguêsПартугальскі