У Афінах выпаў снег

© Photo : @TheOliveShopltd / TwitterАкропаль у снезе
Акропаль у снезе - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Акропаль у снезе

МІНСК, 29 сне — Sputnik. У Афінах выпаў снег, паведаміла сёння РІА Навіны. Снегапад пачаўся ў Афінах у 3:00 (4:00 мск) і працягваўся да 7:00, за гэты час вышыня снежнага покрыва склала 3-4 сантыметра.

Снег — вельмі рэдкая з'ява ў Афінах, ён выпадае раз у некалькі гадоў, у адрозненне ад горных раёнаў Грэцыі.

Аднак асаблівых вялікіх праблем снегапад у сталіцы не выклікаў — на вуліцы плюсавая тэмпература, замест галалёду на дарогах снежная каша, якая не моцна адбілася на дарожным руху. Транспартны паток рухаецца, хоць і павольней, чым звычайна.

Разам з тым снегапад выклікаў цяжкасць у працы грамадскага транспарту. На некаторых маршрутах аўтобусаў адзначаны вялікія перапынкі ў раскладзе, на наземнай лініі афінскага метро абмежаваны рух цягнікоў — яны ходзяць ад Пірэя толькі да станцыі "Ірына" каля Алімпійскага стадыёна.

Цяжка ў гэтыя дні прыходзіцца бяздомным, колькасць якіх у апошнія гады моцна вырасла. Для іх мэрыя Афін напярэдадні адкрыла два пункты для абагравання і начлегаў.

Складаная сітуацыя склалася ва Усходняй Македоніі і Фракіі, на Пелапанесе, у цэнтральнай частцы кантынентальнай Грэцыі, у горных раёнах.

Стужка навiн
0