Першы дом сямейнага тыпу ў Жабінкаўскім раёне

© Photo : "Заря", Александр ШульгачАдкрыццё дзіцячага дома ў Жабінскім раёне
Адкрыццё дзіцячага дома ў Жабінскім раёне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Першы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Жабінкаўскім раёне, у ім будуць пражываць пяцёра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і бацькі-выхавальнікі Алена і Віктар Януш.

МІНСК, 8 сту —  Sputnik. Першы дом сямейнага тыпу адкрылі ў Жабінкаўскім раёне Брэстскай вобласці, паведамляе газета "Зара". На будаўніцтва дома было затрачана больш 230 тысяч бюджэтных сродкаў, яшчэ 36 тысяч — на яго абсталяванне мэбляй і бытавой тэхнікай.

У доме будуць пражываць пяцёра дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў і бацькі-выхавальнікі Алена і Віктар Януш.

Муж і жонка маюць вялікі вопыт працы з чужымі дзецьмі — з 2010 года сям'я функцыянуе як прыёмная. Алена Януш, псіхолаг па адукацыі, доўгі час працавала выхавацельніцай у Жабінкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце.

© Photo : "Заря". Аляксандр ШульгачАдкрыццё дома сямейнага тыпу ў Жабінцы
Адкрыццё дома сямейнага тыпу ў Жабінцы  - Sputnik Беларусь
Адкрыццё дома сямейнага тыпу ў Жабінцы

У 2016 годзе ў Жабінкаўскім раёне было выяўлена 15 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. З іх на сямейныя формы выхавання вызначаны 8 дзяцей.

У цяперашні час у Брэсцкай вобласці функцыянуе 45 дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, у якіх пражываюць 286 дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. У бліжэйшы час адкрыецца другі такі дом у Ганцавіцкім раёне і чацвёрты — у Брэсце.

На сёння ў рэгіёне пражывае 2 781 дзіця з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. Большая частка непаўналетніх выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем'ях.

Стужка навiн
0