Філармонія ладзіць гала-канцэрт у дзень народзінаў Уладзіміра Мулявіна

© Sputnik / Ю. Иванов / Перайсці ў медыябанкМузыкант, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля "Песняры" Уладзімір Мулявін.
Музыкант, заснавальнік і мастацкі кіраўнік беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля Песняры Уладзімір Мулявін. - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Канцэрт у дзень нараджэння Уладзіміра Мулявіна - штогадовы праект Беларускай дзяржаўнай філармоніі і музея У. Г. Мулявіна.

МІНСК, 10 сту — Sputnik. Беларуская дзяржаўная філармонія 12 студзеня ў дзень народзінаў Уладзіміра Мулявіна на сцэне Белдзяржфілармоніі ладзіць гала-канцэрт у гонар юбілея песняра.

Па традыціі на сцэне выступіць Дзяржаўны ансамбль "Песняры", творчасць якога неразрыўна звязана з імем Уладзіміра Мулявіна. Прагучаць упадабаныя мільёнамі слухачоў песні кампазітара "Александрынам", "Завушніцы", "Калядачкі", "Слуцкія ткачыхі", "Чырвоная ружа", яго апрацоўкі беларускіх народных песень "Касіў Ясь канюшыну", "Як я ехаў ды сам з сабою", "А ў полі вярба" і іншыя творы.

Стужка навiн
0