Кот і каза пасябравалі ў прытулку для жывёл у Чэлябінску

© PixabayКоза
Коза - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Гэта не першы выпадак незвычайнага сяброўства. У прыморскім сафары-парку тыгр пасябраваў з казлом, які прызначаўся яму на сняданак, і нават саступіў яму сваё спальнае месца.

МІНСК, 12 сту — Sputnik. Кот Цэзар і каза Клеапатра пасябравалі ў прытулку для жывёл у Чэлябінску, паведаміў РІА "Новости" кіраўнік фонда "Выратуй мяне" Карэн Даллакян.

"Каза Клеапатра і кот Цэзар — нібы закаханая парачка, пастаянна побач, у адным хляве. Кот вельмі ўсяго баіцца, а каза пастаянна сядзіць побач з ім. Калі хочаш ката пагладзіць, то каза адразу яго закрывае, не дае гладзіць", — распавёў Даллакян.

Ён удакладніў, што калі ў хлеў заходзяць іншыя жывёлы, іншыя козы, Клеапатра таксама нікога не падпускае да ката, нават спрабуе адагнаць.
Кот таксама ні да каго не падыходзіць, нават да людзей, вельмі палахлівы, а набліжаецца толькі да казы Клеапатры, ядуць яны таксама разам, з адной міскі, і гуляюць.

Незвычайнае сяброўства паміж рознымі жывёламі ўжо здаралася ў Расіі: у 2015 годзе ў прыморскім сафары-парку аб дружбе казла Цімура і тыгра Амура даведаўся ўвесь свет. Казла ў вальер да тыгра прывялі як здабычу, але драпежнік не стаў яго есці, паколькі Цімур даў адпор. Казёл нават заняў спальнае месца тыгра, прымусіўшы яго спаць на даху прытулка. Жывёлы начавалі паасобку, але днём гулялі разам у агульным парку. Цімур і Амур сталі ўлюбёнцамі інтэрнэту, атрымаўшы некалькі мільёнаў праглядаў на YouTube. На сайце парку працуе анлайн-трансляцыя жыцця казла і тыгра.

Стужка навiн
0