МІНСК, 17 сту — Sputnik. У конкурснай праграме фестывалю ў гэтым годзе прынялі ўдзел тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Заяўкі падалі больш за 50 удзельнікаў з усіх абласцей Беларусі, а таксама з-за мяжы.
Для ўдзелу ў конкурснай праграме было адабрана 20 калектываў, і гледачы адпаведна ўбачылі 20 спектакляў. Прадстаўнікі кожнай з гэтых краін удастоены асноўных узнагарод фестывалю "Нябёсы" і адзначаны памятным прызам — шкляным пано "Анёл".
Галоўную ўзнагароду III Міжнароднага Каляднага фэсту батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы" атрымаў маскоўскі тэатр "Душагрэі" за пастаноўку "Калядная батлейка".
"У вас атрымалася адарваць людзей ад экранаў камп'ютараў і тэлевізараў, — заўважыў старшыня журы протаіерэй Сергій Храпіцкі. — Вярнуць дзяцей з віртуальных зносін да зносін у рэальным часе і ў рэальным жыцці".