Палац Радзівілаў запрашае ў тэатр ценяў

© Sputnik / Ася ПоплавскаяНясвіжскі палац
Нясвіжскі палац - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Арганізатары абяцаюць падарункі ўсім наведвальнікам тэатра ў палацы ў Нясвіжы.

МІНСК, 27 сту — Sputnik. Нясвіжскі палацавы ансамбль рэалізуе культурна-адукацыйны праект "Тэатр ценяў у замку Радзівілаў".

Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь - Sputnik Беларусь
Мастацкі музей адчыняе Дзіцячую Школу этыкета

У маленькіх тэатралаў ёсць магчымасць убачыць п'есу-ўрок "Легкий хлеб" (на рускай мове).

Нясвіжскі палац запрашае дзяцей ад 5 да 12 гадоў і іх бацькоў на пастаноўкі тэатра ценяў 22, 23 лютага і 1, 2, 8, 9, 15, 16, 22, 23 сакавіка з 9:00 да 17:00.

Арганізатары праекту абяцаюць, што кожны наведвальнік тэатра ценяў атрымае памятны падарунак.

Прадстаўленні будуць праходзіць у канферэнц-зале палацавага ансамбля, кошт квітка 1 руб. 50 кап.

Стужка навiн
0