Скарэктаваны час і дата развітання з Аляксандрам Ціхановічам

© Sputnik / Валерий Мельников / Перайсці ў медыябанкАляксандр Ціхановіч
Аляксандр Ціхановіч - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Спачуванні сям'і і блізкім народнага артыста выказаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.

МІНСК, 28 сту — Sputnik. Развітанне з народным артыстам Беларусі Аляксандрам Ціхановічам адбудзецца 30 студзеня ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, перадае БелТА са спасылкай на міністра культуры Барыса Святлова.

Аляксандр Ціхановіч - Sputnik Беларусь
Не стала Аляксандра Ціхановіча

"Грамадзянская паніхіда пройдзе ў Белдзяржфілармоніі ў панядзелак, 30 студзеня, час развітання ўдакладняецца", — сказаў ён.

Барыс Святлоў спачувае сям'і, родным і блізкім народнага артыста Беларусі Аляксандра Ціхановіча.

Народнага артыста Беларусі не стала ў ноч на суботу.

Стужка навiн
0